-
04 студзеня 2018
4 студзеня 2018 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія горада Калінкавічы» адбыўся круглы стол, прысвечаны правядзенню факультатыўных заняткаў «Асновы праваслаўнай культуры» ў установах адукацыі, а таксама падрыхтоўцы рэспубліканскага семінара па духоўна-маральнаму выхаванню падрастаючага пакалення.
падрабязна » -
Падведзены вынікі дзейнасці Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра ў 2017 годзе
02 студзеня 2018На выніковым пасяджэнні праўлення міжнароднага грамадскага аб'яднання «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла» былі падведзены вынікі дзейнасці цэнтра ў 2017 годзе. Год стаў для аб'яднання юбілейным: цэнтру споўнілася 20 гадоў.
падрабязна » -
Адбудзецца навуковая канферэнцыя Камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы
30 снежня 201712 студзеня ў Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца навуковая канферэнцыя «Святыя Белай Русі: актуальныя пытанні шанавання і праслаўлення». Уваход вольны. Запрашаюцца ўсе, хто цікавіцца пытаннямі агіялогіі і беларускай царкоўнай гісторыі.
падрабязна » -
Выйшаў новы нумар альманаха «Працы Камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы»
30 снежня 2017У выдавецтве Мінскай духоўнай акадэміі выйшаў трэці нумар альманаха «Працы Камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы», які ўключае матэрыялы за 2014-2017 гады. Выданне адрасавана праваслаўным клірыкам і міранам, гісторыкам, рэлігіяведам, культуролагам, краязнаўцам, выкладчыкам духоўных і свецкіх навучальных устаноў, студэнтам, навучэнцам, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі агіялогіі і беларускай царкоўнай гісторыі.
падрабязна » -
27 снежня 2017
26 снежня мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў падпісалі Комплексны план сумесных мерапрыемстваў на 2018 год.
падрабязна » -
23 снежня 2017
22 снежня пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, рэктара Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адбылося пасяджэнне Савета Інстытута тэалогіі.
падрабязна » -
У МінДС адбыўся круглы стол «Руская Праваслаўная Царква ў гады масавых рэпрэсій»
23 снежня 2017Мерапрыемства прайшло ў рамках рэалізацыі праграмы Мінскай духоўнай семінарыі па захаванню памяці аб навамучаніках і вызнаўцах Рускай Праваслаўнай Царквы ХХ стагоддзя, прынятай 29 чэрвеня 2016 года на пасяджэнні Вучонага савета Мінскай духоўнай семінарыі.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел узначаліў чарговае пасяджэнне Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі
22 снежня 201721 снежня пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося чарговае пасяджэнне Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі.
падрабязна » -
У МінДА адбудуцца лекцыі мастацтвазнаўцы Юліі Мацвеевай
22 снежня 2017Тэмы лекцый: «Гісторыя ўладкавання алтара: ад антычных вытокаў да хрысціянскай класікі ў Святой Сафіі Канстанцінопальскай», «Алтарнае ўладкаванне даіканаборскіх цэркваў: сінтэз слова, таінства, сюжэта і сакральнай прасторы». Лекцыі пройдуць 23 і 24 снежня адпаведна.
падрабязна » -
У Віцебску прайшоў семінар па праваслаўнай вэб-журналістыцы
18 снежня 2017Удзельнікамі канферэнцыі, арганізаванай рэдакцыяй афіцыйнага сайта Віцебскай епархіі і Віцебскай духоўнай семінарыяй, сталі прадстаўнікі благачынняў Віцебскай епархіі і студэнты духоўнай школы, якія нясуць послух на семінарскім сайце.
падрабязна » -
Адбылася 17-я Нарада праваслаўных сектазнаўцаў Беларусі
15 снежня 201714 снежня ў Мінскай духоўнай акадэміі прайшла XVII Нарада праваслаўных сектазнаўцаў Беларусі. На сустрэчы абмяркоўваліся вынікі праведзенай работы ў 2017 годзе і планы на 2018 год.
падрабязна » -
Экспазіцыя музея Мінскай духоўнай семінарыі папоўнілася каштоўным экспанатам
15 снежня 2017У снежні збор царкоўна-археалагічнага музея Мінскай духоўнай семінарыі ўзбагаціўся новым набыткам. З бібліятэкі Жыровіцкага Успенскага манастыра ў музей была перададзена Біблія, падораная ў 1960 годзе іерадыякану Парфенію (Хвасту) з нагоды заканчэння семінарыі. На фарзацы Бібліі маецца дароўны надпіс з аўтографам архімандрыта Антонія (Мельнікава), які ў 1956-1963 гады з'яўляўся рэктарам Мінскай духоўнай семінарыі і намеснікам Жыровіцкага Успенскага манастыра.
падрабязна » -
Рэгіянальныя Калядныя чытанні адбыліся ў Бабруйску
12 снежня 2017У чытаннях прынялі ўдзел больш за 450 чалавек, у тым ліку: работнікі адукацыі, прадстаўнікі сілавых структур, медыкі, сацыяльныя работнікі, лідары валанцёрскага руху, журналісты.
падрабязна » -
Дзесятыя чытанні памяці мітрапаліта Іосіфа (Сямашкі) прайшлі ў Мінскай духоўнай семінарыі
11 снежня 2017У гэтым годзе чытанні памяці мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашкі) прайшлі ў фармаце міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Мітрапаліт Літоўскі і Віленскі Іосіф (Сямашка): асоба ў кантэксце эпохі».
падрабязна » -
Узаемадзеянне Царквы і свецкіх медыя абмеркавалі на Барысаўскіх Калядных чытаннях
09 снежня 2017Прэс-сакратар Барысаўскай епархіі іерэй Іаан Ясюкевіч запрасіў на сустрэчу рэдактараў раённых газет і памочнікаў благачынных епархіі па сувязях са сродкамі масавай інфармацыі. Спецыяльным госцем стаў старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Сергій Лепін.
падрабязна »