Патрыяршы Экзарх і рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта абмеркавалі перспектывы развіцця Інстытута тэалогіі БДУ
16 лютага 201814 лютага 2018 года ў Інстытуце тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, рэктара Інстытута тэалогіі, і Андрэя Дзмітрыевіча Караля, рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Удзел у сустрэчы прынялі: прарэктары Інстытута тэалогіі; прарэктары БДУ: па вучэбнай рабоце і адукацыйных інавацыях Чупрыс Вольга Іванаўна, па эканоміцы і матэрыяльна-тэхнічнаму развіццю Міхаіл Барысавіч Чарапеннікаў, начальнік галоўнага ўпраўлення вучэбнай і навукова-метадычнай работы БДУ Людміла Міхайлаўна Хухлындзіна, памочнік рэктара БДУ Юрый Генадзьевіч Сіверцаў.
Мітрапаліт Павел азнаёміў рэктараў БДУ са структурай, колькасцю студэнтаў і адукацыйнай спецыфікай Інстытута тэалогіі. Уладыка асабліва падкрэсліў, што адкрыццё Інстытута тэалогіі ў 2004 годзе на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта стала прарывам для Беларусі ў маральна-этычным выхаванні моладзі і грамадства ў цэлым.
Андрэй Кароль, у сваю чаргу, выказаў надзею, што сустрэча будзе выніковай і акажа станоўчы ўплыў на развіццё Інстытута тэалогіі.
Далейшае развіццё Інстытута, пашырэнне адукацыйных паслуг, матэрыяльна-тэхнічнае аснашчэнне сталі ключавымі тэмамі абмеркавання. У прыватнасці, рэктар БДУ Андрэй Кароль указаў на неабходнасць узмацнення навуковай актыўнасці Інстытута, яго ўдзелу ў навуковых дзяржаўных праграмах па профільных тэмах. Адной з прапаноў, прынятых да разгляду, стала правядзенне сумесных навуковых і адукацыйных мерапрыемстваў паміж факультэтамі БДУ і Інстытутам тэалогіі.
Фота з сайта БДУ