Мітрапаліт Веніямін узначаліў пасяджэнне Савета Інстытута тэалогіі БДУ

18 верасня 2026

top.jpg

17 верасня 2026 года ў Інстытуце тэалогіі БДУ пад старшынствам рэктара Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося пашыранае пасяджэнне Савета і першы ў 2026/2027 навучальным годзе сход працоўнага калектыву, на якім быў разгледжаны шэраг навучальных, адміністрацыйных і іншых пытанняў.

Папярэднічаючы пасяджэнню, адміністрацыя, выкладчыкі і студэнты Інстытута тэалогіі павіншавалі ўладыку рэктара з днём нараджэння, пажадаўшы яму дапамогі Божай у шматлікіх працах на ніве Хрыстовай.

На Савеце перад прысутнымі выступілі прарэктар па вучэбнай рабоце Мікалай Архіпец і першы прарэктар протаіерэй Сергій Маўсесян, які прадставіў калегам план развіцця Інстытута на навучальны год.

У завяршэнне рэктар Інстытута Мітрапаліт Веніямін падзякаваў усім членам Савета за працу і пажадаў дапамогі Божай у распачатым навучальным годзе.

2.jpg

Па заканчэнні пасяджэння Патрыяршы Экзарх сустрэўся са студэнтамі розных курсаў. Уладыка рэктар падкрэсліў, што сапраўдны сэнс атрыманых у Інстытуце ведаў надае выкананне хрысціянскіх прынцыпаў — і ў студэнцкім жыцці, і ў будучай прафесійнай дзейнасці.

Адказваючы на пытанні аб прыярытэтных напрамках дзейнасці Беларускага Экзархату, Мітрапаліт Веніямін асабліва вылучыў працу з моладдзю — будучымі стваральнікамі Царквы і дзяржавы. Супрацьстаяць размыванню традыцыйных каштоўнасцяў у часткі маладога пакалення, па словах уладыкі, закліканы выпускнікі Інстытута тэалогіі. Закрануў Патрыяршы Экзарх і тэмы Дня народнага адзінства, адзначыўшы, што хрысціянства гістарычна аб'ядноўвала і працягвае аб'ядноўваць народ.

theology.bsu.by Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok