Мітрапаліт Веніямін здзейсніў Бажэственную літургію ў храме Нараджэння Прасвятой Багародзіцы вёскі Тарасава Мінскага раёна

26 кастрычніка 2026

top.jpg

26 кастрычніка 2026 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы вёскі Тарасава Мінскага раёна.

Богаслужэнне было прымеркавана да дня памяці мучаніка Лонгіна сотніка, нябеснага апекуна супрацоўнікаў Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, і 74-й гадавіне з дня ўтварэння падраздзяленняў ведамства.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель храма, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускага Экзархату па ўзаемадзеянні з Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь, благачынны агульнацаркоўнага вайсковага благачыння Беларускага Экзархату протаіерэй Сергій Кузьмянкоў; намеснікі старшыні Сінадальнага аддзела — настаяцель прыхода храма Архангела Міхаіла ў вёсцы Новы Двор Мінскага раёна, кіраўнік аддзела Мінскай епархіі па ўзаемадзеянні з Узброенымі Сіламі іерэй Іаан Кавалёў і клірык Петрапаўлаўскага сабора горада Мінска іерэй Вадзім Шпакаў, а таксама клірыкі храма і госці ў свяшчэнным сане.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Мікалай Аўсіевіч.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор храма пад кіраваннем Галіны Раманюк.

На набажэнстве прысутнічалі начальнік Дэпартамента аховы МУС генерал-маёр міліцыі Аляксандр Шэпелеў і супрацоўнікі ведамства.

Пасля патроенай екценні Патрыяршы Экзарх узнёс малітву аб аднаўленні міру.

Пропаведзь перад Прычасцем вымавіў іерэй Вадзім Шпакаў.

Пасля адпуста Бажэственнай літургіі Мітрапаліт Веніямін звярнуўся да прысутных з архіпастырскім словам.

Затым з прывітальным словам выступіў начальнік Дэпартамента аховы МУС Аляксандр Шэпелеў.

Далей адбылася цырымонія ўзнагароджання, падчас якой былі адзначаны супрацоўнікі Дэпартамента аховы МУС і святары.

На заканчэнне яго Высокапраасвяшчэнства павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Таін, падаў усім архіпастырскае благаславенне і акрапіў прысутных святой вадой.

Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber, 

сацсетках Instagram, ВКонтакте, 

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok

Фотарэпартаж