11 кастрычніка ў культурным цэнтры «Дом Масквы» горада Мінска пройдзе святочны канцэрт, прымеркаваны да Тыдня бацькоўскай любові

01 кастрычніка 2026

IMG_0548.jpg

11 кастрычніка 2026 года па благаславенню Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у культурным цэнтры «Дом Масквы» горада Мінска пройдзе святочны канцэрт «Там, дзе жыве любоў...», прымеркаваны да Тыдня бацькоўскай любові.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі сямейны праваслаўны форум «Дом шчасця» і прыход храма святой вялікамучаніцы Анастасіі Аковазбавіцелькі горада Мінска.

У канцэртную праграму ўвойдуць: выступленне аркестра, тэатральныя мініяцюры, харавыя спевы, танцавальныя пастаноўкі і вакальныя нумары.

У канцэрце прымуць удзел дзіцячы ансамбль Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта «Літарынка», народны духавы аркестр гарадскога дома культуры горада Заслаўя, хор Брацтва апостала Іаана Багаслова.

«Святочны канцэрт падорыць гледачам светлыя і радасныя эмоцыі, натхніць на клопат адзін пра аднаго, умацуе веру і нагадае пра галоўнае — духоўныя асновы сямейнага жыцця, сілу любові і сямейнага адзінства», — адзначаюць арганізатары.

Канцэрт пройдзе ў культурным цэнтры «Дом Масквы» па адрасе: горад Мінск, вул. Камуністычная 86.

Пачатак мерапрыемства ў 14:00.

Уваход свабодны.

Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber, 

сацсетках Instagram, ВКонтакте, 

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok