На базе прыхода храма іконы Божай Маці «Усіх гаротных Радасць» горада Мінска адбылося экалагічнае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня малітвы аб Божым стварэнні

04 верасня 2026

top.jpg

4 верасня 2026 года ў рамках супрацоўніцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь на базе прыхода храма іконы Божай Маці «Усіх гаротных Радасць» горада Мінска адбылося экалагічнае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня малітвы аб Божым стварэнні.

Цэнтральнай падзеяй стаў малебен аб захаванні стварэння Божага, які ўзначаліў Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін у саслужэнні настаяцеля прыхода храма іконы Божай Маці «Усіх гаротных Радасць» горада Мінска протаіерэя Ігара Карасцялёва, сакратара Мінскай епархіі протаіерэя Андрэя Волкава, адказнага за ўзаемадзеянне Беларускай Праваслаўнай Царквы з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь протаіерэя Уладзіміра Далгаполава, старшыні Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы іерэя Дзмітрыя Баўкуновіча і клірыкаў прыхода.

На набажэнстве прысутнічалі намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Аляксей Стасюкевіч, начальнікі аддзелаў і кіраўнікі падраздзяленняў Міністэрства, старшыня Моладзевай рады пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аліна Рэцькава, удзельнікі моладзевых аб'яднанняў горада Мінска.

Пасля заканчэння малебна Мітрапаліт Веніямін і Аляксей Стасюкевіч звярнуліся да прысутных з прывітальнымі словамі.

Высокія госці прынялі ўдзел у закладцы хвойнага саду на прыходскай тэрыторыі, пасля чаго азнаёміліся з тэматычнымі пляцоўкамі экалагічнага мерапрыемства і сацыяльнымі майстэрнямі прыхода. 

***

Традыцыя асаблівай малітвы аб захаванні Божага стварэння была ўсталяваная Свяшчэнным Сінодам Рускай Праваслаўнай Царквы ад 13 ліпеня 2015 года. Сінод пастанавіў першую нядзелю верасня адзначаць як Дзень малітвы аб Божым стварэнні.

Дадзеная ініцыятыва заклікана звярнуць увагу вернікаў на хрысціянскую адказнасць за навакольны свет і нагадаць пра неабходнасць беражлівых адносін да прыроды як да дара Божага.

Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok

Фотарэпартаж