Навігатар: Навіны / Анонсы / Епархіі

У Беларусі стартаваў Рэспубліканскі культурна-асветніцкі конкурс «Здаровае слова»

03 кастрычніка 2026

37big.jpg

У Беларусі стартаваў Рэспубліканскі культурна-асветніцкі конкурс «здаровае слова». Прыём конкурсных заявак працягнецца да 14 студзеня 2027 года. Арганізатары запрашаюць аўтараў з усёй Беларусі задумацца пра сілу мовы і значэнне маўлення ў жыцці асобы і грамадства, адлюстраваўшы феномен слова ў сваёй творчай працы.

Ініцыятарам правядзення конкурсу стаў Рэспубліканскі культурна-асветніцкі моладзевы праект «Здаровае слова». Суарганізатарамі выступаюць Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Дабрачынны фонд падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў», грамадскае аб'яднанне «Саюз пісьменнікаў Беларусі», грамадскае аб'яднанне «Беларускі саюз журналістаў», факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Конкурс праводзіцца пры садзейнічанні Грамадскага савета па маральнасці, а таксама пры падтрымцы грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын», дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс», Мінскага гарадскога камітэта грамадскага аб'яднання «БРСМ».

Як адзначаюць арганізатары конкурсу, слова здольна аб'ядноўваць і натхняць, фарміраваць светапогляд і культуру зносін, уплываць на адносіны паміж людзьмі. Менавіта асэнсаванню гэтай ролі слова прысвечаны конкурс.

Яго мэты — павышэнне ўзроўню маўленчай культуры грамадства на аснове ўмацавання паважлівага стаўлення да дзяржаўных моў як нацыянальнага здабытку Рэспублікі Беларусь, адраджэнне значнасці слова ў жыцці асобы і грамадства, папулярызацыя прыгожай, здаровай і пісьменнай мовы ў маладзёжным асяроддзі.

Агульная тэматыка конкурсных работ звязана са значнасцю феномену слова ў станаўленні асобы, а таксама важнасцю захавання самабытнасці і высокай культуры мовы для гарманічнага развіцця грамадства і дзяржавы.

Да ўдзелу запрашаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь ва ўзросце ад 15 гадоў.

Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях:

  • «Сіла слова» — паэтычная форма твора, якая дазваляе найбольш поўна раскрыць магчымасці слова ўплываць на навакольны свет (аўтарскія вершы, песні ў музычным суправаджэнні любога жанру).
  • «Слова ў рамцы» — намінацыя па стварэнні вонкавай сацыяльнай рэкламы. Да ўдзелу прымаюцца фатаграфіі кінематаграфічнай якасці, лічбавыя копіі карцін, афіш, фотаплакатаў, на якіх адлюстраваны рэальныя або штучна арганізаваныя моладзевыя, сямейныя і іншыя тэматычныя сцэны ў спалучэнні са слоганамі.
  • «Наша тэрыторыя — Беларусь без брыдкаслоўя» — намінацыя, прысвечаная павышэнню значнасці феномену слова ў грамадскай свядомасці, аздараўленню і павышэнню якасці маўлення беларусаў. На конкурс прымаюцца пастановачныя сюжэтныя відэаролікі і кароткаметражныя фільмы, апублікаваныя ў сацыяльных сетках з хэштэгамі #здоровоеслово і #ЗС2026.

Конкурсная работа павінна суправаджацца заяўкай, запоўненай у Google Forms па спасылцы.  

У кожнай намінацыі прадугледжаны першае, другое і трэцяе месцы, а таксама галоўны прыз конкурсу — Гран-пры. Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі. Уладальніку Гран-пры будзе ўручаны спецыяльны прыз.

Арганізатары запрашаюць маладых людзей, для якіх слова — гэта не толькі сродак зносін, але і спосаб выказваць свае думкі, каштоўнасці і стаўленне да навакольнага свету, прыняць удзел у конкурсе і паказаць, якім можа быць сучаснае «Здаровае слова».

У сацыяльных сетках конкурс прадстаўлены хэштэгамі: #здоровоеслово #ЗС2026.

Пытанні, звязаныя з удзелам у конкурсе, можна накіраваць на электронную пошту: zdorovoslovo@mail.ru

Тэлефон для даведак: +375 (29) 615-87-67, Ганна Аляксандраўна.

Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber, 

сацсетках Instagram, ВКонтакте, 

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok