У Мінскай духоўнай семінарыі адкрыты чацвёртая зала царкоўна-гістарычнага музея

16 лютага 2018

top.jpg

12 лютага 2018 года ў Мінскай духоўнай семінарыі адбылося ўрачыстае адкрыццё чацвёртай залы царкоўна-гістарычнага музея, прысвечанага гісторыі Жыровіцкага Успенскага манастыра.

У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка і рэктар семінарыі архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый. Экскурсію па новай музейнай экспазіцыі правёў загадчык музея прарэктар па навуковай рабоце Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі дацэнт Аляксандр Слесараў.

У дзень адкрыцця чацвёртую залу музея семінарыі наведалі архіерэі Беларускай Праваслаўнай Царквы, рэктар Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі архіепіскап Пецяргофскі Амвросій, прадстаўнік Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі ў Беларускім Экзархаце архімандрыт Васіян (Змееў), кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады, вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, выкладчыкі і студэнты семінарыі.

Новая музейная экспазіцыя ўключае матэрыялы археалагічных раскопак Жыровіцкага манастыра (раскопкі праведзены ў 2007 годзе Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі), іконы і элементы дэкору манастырскіх храмаў XVІІІ стагоддзя, посахі і кіі настаяцеляў (XIX стагоддзе), богаслужэбныя прадметы, унікальныя дакументы, фатаграфіі і партрэты. Цэнтральнае месца ў экспазіцыі займаюць спіс Жыровіцкай іконы Божай Маці і факсімільная копія Жыровіцкага Евангелля з аўтографам канцлера Вялікага княства Літоўскага Льва Сапегі (арыгінал захоўваецца ў Бібліятэцы Акадэміі навук Літоўскай Рэспублікі).

Царкоўна-археалагічны музей Мінскай духоўнай семінарыі створаны ў 2014 годзе па ініцыятыве рэктара архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя. Музей уключае ў сябе чатыры залы, прысвечаныя гісторыі Мінскай духоўнай семінарыі, царкоўнаму мастацтву XII-XX стагоддзяў, рукапісным і старадрукаваным кнігам XVI-XVIII стагоддзяў, гісторыі Жыровіцкага манастыра.

МінДС / Church.by