Выйшла кніга гісторыка Гардзея Шчаглова пра мінскі храм святога Аляксандра Неўскага

23 лютага 2018

top.jpg

Выйшла новая кніга прафесара Мінскай духоўнай акадэміі, доктара царкоўнай гісторыі іерэя Гардзея Шчаглова, прымеркаваная да 120-годдзя з дня асвячэння мінскага храма ў імя святога дабравернага вялікага князя Аляксандра Неўскага.

Прыгожы храм у рускім стылі, размешчаны на Вайсковых могілках па вуліцы Казлова, вядомы ледзь ці не кожнаму мінчуку. Пабудаваны яшчэ ў XIX стагоддзі, ён з'яўляецца на сённяшні дзень адным з нямногіх архітэктурных аб'ектаў горада, якія захаваліся да нашых дзён практычна ў першапачатковым выглядзе, і таму складае каштоўну спадчыну старога Мінска. Безумоўна, гэтая акалічнасць патрабуе асабліва ўважлівых адносін да яго гісторыі.

З'яўленне храма непасрэдна звязана з гісторыяй 119-га пяхотнага Каломенскага палка, які больш за паўстагоддзя дыслацыраваўся ў Мінску. Да рэвалюцыі 1917 года храм з'яўляўся палкавым. Менавіта гэтаму перыяду гісторыі храма — воінскаму — і прысвечана кніга.

На аснове шматлікіх архіўных і друкаваных крыніц у кнізе коратка прадстаўлена гісторыя палка, па-новаму рэканструявана гісторыя мінскіх Ваенных могілак, узноўлена карціна абставін будаўніцтва палкавой Аляксандра-Неўскай царквы, прасочаны біяграфіі яе настаяцеляў — як ваенных свяшчэннікаў, так і іншых. Да таго ж кніга развенчвае шэраг сучасных міфаў, звязаных з гісторыяй храма.

Нягледзячы на навуковы характар, кніга напісана займальна, добрай літаратурнай мовай, упрыгожана ілюстрацыямі. Разлічана на самае шырокае кола чытачоў.

МінДА / Church.by