Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстасці ў гонар Каложскай іконы Божай Маці ў Гродне

17 мая 2026

top.jpg

17 мая, у Ндзелю 6-ю пасля Пасхі, пра сляпога, у Гродне адбыліся Каложскія ўрачыстасці, прысвечаныя памяці галоўнай святыні Гродзенскай епархіі — цудатворнай Каложскай іконе Божай Маці — і прымеркаваныя ў бягучым годзе да 110-годдзя ўшанавання Аўгустоўскай іконы Божай Маці.

Святочныя мерапрыемствы пачаліся з малебна ў старажытнай Барысаглебскай Каложскай царкве. Ад сцен храма рушыў традыцыйны хрэсны ход з шануемым спісам Каложскай іконы Божай Маці. Свяшчэннаслужыцелі і міране прайшлі па вуліцах Гродна з адзінай малітвай аб міры на Беларускай зямлі, дабрабыце сем'яў, здароўі дзяцей і росквіце Айчыны. Узначалілі малітоўнае шэсце архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній і епіскап Казельскі і Людзіноўскі Макарый, намеснік старшыні Выдавецкай рады Рускай Праваслаўнай Царквы.

Па прыбыцці хрэснага ходу да кафедральнага сабора Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў галоўным храме Гродзенскай епархіі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў саслужэнні Мітрапаліта Калужскага і Бораўскага Клімента, старшыні Выдавецкай рады Рускай Праваслаўнай Царквы; архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Антонія; епіскапа Казельскага і Людзіноўскага Макарыя, намесніка старшыні Выдавецкай рады Рускай Праваслаўнай Царквы; епіскапа Нясвіжскага Аўксенція, вікарыя Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

Архіпастырам саслужылі: протаіерэй Андрэй Волкаў, адказны сакратар Упраўлення спраў Беларускага Экзархату; протаіерэй Мікалай Лабынько, сакратар Гродзенскай епархіі; протаіерэй Мікалай Коржыч, настаяцель прыхода храма святога дабравернага вялікага князя Аляксандра Неўскага горада Мінску; протаіерэй Анатоль Івашчук, настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца пасёлка Прывольны Мінскага раёна; протаіерэй Рыгор Бяляцкі, настаяцель кафедральнага сабора Пакрова Прасвятой Багародзіцы горада Гродна; благачынныя царкоўных акруг Гродзенскай епархіі, кіраўнікі епархіяльных аддзелаў, настаяцелі і клірыкі прыходаў горада Гродна, госці ў свяшчэнным сане.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор кафедральнага сабора Пакрова Прасвятой Багародзіцы пад кіраваннем Юліі Шэпелевай.

Саборнае богаслужэнне наведалі: Юрый Караеў, старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта; ігумення Гаўрыіла (Глухава), ігумення Гродзенскага мітрапалічага жаночага манастыра Нараджэння Прасвятой Багародзіцы; Алег Раманаў, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі; Таццяна Аксаміт, начальнік упраўлення адукацыі Гродзенскага райвыканкама; Валянцін Пяшко, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта; Ігар Жук, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта; Святлана Сяргейка, рэктар Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі; Васіль Сянько, прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы; Аляксандр Слесараў, прарэктар па навуковай рабоце Мінскай духоўнай акадэміі; Алена Андрэеўна Зінчук, дырэктар гімназіі № 10 імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) горада Гродна, і іншыя афіцыйныя асобы.

Падчас набажэнства былі ўзнесены малітоўныя прашэнні аб умацаванні сем'яў і захаванні шлюбнай вернасці.

Пасля патроенай екценні Патрыяршы Экзарх узнёс малітву аб аднаўленні міру.

Пропаведзь перад прычасцем прамовіў протаіерэй Аляксандр Велісейчык, настаяцель прыхода храма святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра горада Гродна.

Пасля адпуста Бажэственнай літургіі Патрыяршы Экзарх здзейсніў асвячэнне іконы Прасвятой Багародзіцы «Аўгустоўская». Абраз напісаны ў іканапіснай майстэрні Свята-Лізавецінскага манастыра горада Мінска спецыяльна да Каложскіх урачыстасцяў для наступнай перадачы ў аднайменны храм горада Гродна.

Архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній звярнуўся да Мітрапаліта Веніяміна з прывітальным словам і паднёс яму ў дар Спіс Аўгустоўскай іконы Божай Маці і велікоднае яйка мастацкай работы.

Са словам прывітання да Мітрапаліта Веніяміна і ўдзельнікаў Каложскіх урачыстасцяў звярнуўся Мітрапаліт Калужскі і Бораўскі Клімент. У сваім слове архіпастыр падкрэсліў важнасць чытання Евангелля, наведвання храма і рэгулярнага ўдзелу ў таінствах Царквы, а таксама адзначыў развіццё асветніцкай дзейнасці ў Гродзенскай і іншых епархіях Беларускага Экзархату.

У завяршэнне са словамі віншавання да прысутных звярнуўся Мітрапаліт Веніямін і падаў ім архіпастырскае благаславенне.

На малітоўную памяць аб 110-годдзі шанавання Аўгустоўскай іконы Божай Маці ўсім удзельнікам урачыстасцяў былі ўручаны памятныя абразы.

Трансляцыя набажэнства вялася на праваслаўным тэлеканале «Саюз», Youtube-канале Беларускага Экзархату і тэлеканале «Гродна+"»

У той жа дзень у культурна-спартыўным комплексе «Лядовы палац спорту горада Гродна» адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця праваслаўнага кніжнага фестывалю-форуму «Радасць слова», які праходзіў па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў горадзе Гродна з 11 па 17 мая. Цырымонію ўзначалілі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і мітрапаліт Калужскі і Бораўскі Клімент, старшыня Выдавецкай рады Рускай Праваслаўнай Царквы. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній; епіскап Казельскі і Людзіноўскі Макарый, намеснік старшыні Выдавецкай рады Рускай Праваслаўнай Царквы; епіскап Нясвіжскі Аўксенцій, вікарый Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

Мітрапаліт Веніямін звярнуўся да прысутных з архіпастырскім словам і ўручыў падарункі і прэміі намінантам у катэгорыях: «Самая шматдзетная сям'я сярод духавенства», «Самая шматдзетная сям'я сярод вернікаў», «Самая чытаючая сям'я епархіі», «Сям'я, якая выхоўвае дзяцей з інваліднасцю».

orthos.org / Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok