Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстасці з нагоды Актавага дня Мінскай духоўнай семінарыі
13 лютага 201812 лютага 2018 года, у дзень памяці Сабора усяленскіх вучыцеляў і свяціцеляў Васілія Вялікага, Грыгорыя Багаслова і Іаана Залатавуста, у актавы дзень Мінскай духоўнай семінарыі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Смаленскі і Дарагабужскі Ісідар; архіепіскапы: Навагрудскі і Слонімскі Гурый; Пецяргофскі Амвросій, вікарый Санкт-Пецярбургскай епархіі і епіскапы: Тураўскі і Мазырскі Леанід; Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін; Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел; Слуцкі і Салігорскі Антоній; Лідскі і Смаргонскі Парфірый здзейснілі Бажэственную літургію ў Успенскім саборы Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра.
Архіпастырам саслужылі: прадстаўнік Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў Беларускім Экзархаце архімандрыт Васіян (Змееў); кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); першы прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэй Уладзімір Далгаполаў; брація Жыровіцкага манастыра, прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкай карпарацыі Мінскай духоўнай семінарыі, прадстаўнікі духоўных навучальных устаноў Рускай Праваслаўнай Царквы і іншыя госці ў свяшчэнным сане.
На богаслужэнні прысутнічалі і маліліся: Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Паўлавіч Гуляка; намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Сяргей Сцяпанавіч Шумейка; старшыня Слонімскага райвыканкама Алег Мечыслававіч Таргонскі.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў студэнт 3-га курса Мінскай духоўнай семінарыі Аляксей Кручко.
Спевы Бажэственнай літургіі выканаў мужчынскі хор Мінскай духоўнай семінарыі пад кіраваннем протадыякана Андрэя Скробота і архіерэйскі хор Успенскага кафедральнага сабора г. Ташкента (Узбекістан) пад кіраўніцтвам Таццяны Мітрохінай.
Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх здзейсніў чын пастаўлення ў чытальнікаў студэнтаў выпускнога курса Мінскай духоўнай семінарыі.
Затым архіпастыры і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне свята.
Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел падзякаваў мітрапаліту Ісідару, рэктару Смаленскай духоўнай семінарыі, архіепіскапу Амвросію, рэктару Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі, і прыбыўшых архіпастыраў Беларускага Экзархату за сумесную малітву, павіншаваў рэктара Мінскай духоўнай семінарыі архіепіскапа Гурыя, выкладчыкаў і студэнтаў духоўнай семінарыі з днём памяці нябесных заступнікаў семінарыі і звярнуўся да ўсіх са словам павучання.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне.
Пасля святочнай трапезы адбыўся ўрачысты акт і канцэрт духоўнай музыкі ў выкананні выхаванцаў Мінскай духоўнай семінарыі.
Актавы дзень завяршыўся ўрачыстым адкрыццём IV залы Царкоўна-гістарычнага музея Мінскай духоўнай семінарыі.
Потым архіпастыры наведалі хворага схіепіскапа Дзятлаўскага Пятра і павіншавалі яго са святам.