У Бабруйску пройдзе II епархіяльная алімпіяда праваслаўных ведаў
04 лютага 2018Па благаславенню епіскапа Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма, а таксама ў адпаведнасці з планам супрацоўніцтва Бабруйскай епархіі і аддзела адукацыі, спорту і турызму Бабруйскага гарвыканкама на 2017/2018 навучальны год у горадзе Бабруйску пройдзе II епархіяльная алімпіяда праваслаўных ведаў сярод навучэнцаў парафіяльных нядзельных школ і навучэнцаў, якія наведваюць факультатыўныя заняткі рэлігіязнаўчай накіраванасці ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.
Арганізатарам алімпіяды праваслаўных ведаў з'яўляецца аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Бабруйскай епархіі.
Тэматыка алімпіядных заданняў 2018 года прысвечана двунадесятым праваслаўным святам, іх зместу, традыцыям святкавання, іконам святаў.
Удзельнікам неабходна будзе паказаць не толькі агульныя пачатковыя рэлігійныя веды, але і праявіць эрудыцыю, творчасць.
Практычная частка алімпіядных заданняў будзе прысвечана жыціям святых Праваслаўнай Царквы.
11 лютага 2018 года адбудзецца парафіяльны тур алімпіяды. А 24 лютага 2018 года пераможцы парафіяльнага тура і навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія наведваюць факультатыўныя заняткі рэлігіязнаўчай накіраванасці, прымуць удзел у епархіяльным туры алімпіяды
.