У дзень памяці вялікамучаніка Георгія Перамаганосца Мітрапаліт Веніямін узначаліў Бажэственную літургію ў храме Мінскай іконы Божай Маці свята-Георгіеўскага прыхода горада Мінска

06 мая 2026

top.jpg

6 мая 2026 года, дзень памяці вялікамучаніка Георгія Перамаганосца, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў Бажэственную літургію ў храме Мінскай іконы Божай Маці прыхода вялікамучаніка Георгія Перамаганосца ў горадзе Мінску.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі благачынны 5-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма вялікамучаніка Георгія Перамаганосца горада Мінска протаіерэй Аляксандр Страха, клірыкі прыхода і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраваннем Наталлі Якаўлевай.

На богаслужэнні прысутнічаў кіраўнік Заводскага раёна горада Мінска Уладзімір Дзмітрыевіч Шыбека.

За богаслужэннем Мітрапаліт Веніямін узнёс малітву аб аднаўленні міру.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык прыхода іерэй Міхаіл Страха.

Пасля заамвоннай малітвы былі здзейснены хрэсны ход і слаўленне вялікамучаніку Георгію Перамоганосцу.

Па заканчэнні богаслужэння з прывітальным словам да Мітрапаліта Веніяміна звярнуўся настаяцель храма протаіерэй Аляксандр Страха, які выказаў архіпастыру падзяку за наведванне прыхода і сумеснае богаслужэнне.

Уладыка Веніямін падзякаваў айцу Аляксандру за цёплыя словы, павіншаваў духавенства і прыхаджан храма з прастольным святам прыхода і звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.

У завяршэнне Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok

Фотарэпартаж