У 81-ю гадавіну з дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне Мітрапаліт Веніямін узначаліў Бажэственную літургію ў крыпце храма-помніка ў гонар Усіх святых горада Мінска

09 мая 2026

top.jpg

9 мая 2026 года, у 81-ю гадавіну з дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў крыпце храма-помніка ў гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны паслужылі, горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: старшыня Сінадальнага аддзела Беларускага Экзархату па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі, благачынны 4-й Мінскай гарадской царкоўнай акругі протаіерэй Фёдар Поўны; старшыня Узнагароднай камісіі Беларускага Экзархату, старшыня прыходскай рады Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Дыянісій Кавалёў і клірыкі храма.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў мужчынскі хор пад кіраваннем Дзмітрыя Такмакова.

За богаслужэннем былі ўзнесены асаблівыя прашэнні аб упакаенні душ незабыўных воінаў, якія за веру, Айчыну і народ жыццё сваё паклалі, аб памерлых ад ран і голаду, нявінна закатаваных і забітых у палоне і горкай працы, у блакаду памерлых і аб усіх, хто дзеля Перамогі папрацаваў..

Пропаведзь перад прычасцкм прамовіў протаіерэй Фёдар Поўны.

Пасля адпуста Бажэственнай літургіі Мітрапаліт Веніямін узначаліў памінальную ліцію і звярнуўся да прысутных з архіпастырскім словам, у якім павіншаваў прысутных з Днём Перамогі.

***

У праваслаўных манастырах і храмах у Дзень Перамогі здзяйсняецца асаблівае штогадовае памінанне загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. У дзень 81-годдзя Вялікай Перамогі ў храмах і манастырах Беларусі па благаславенню Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі прагучаў царкоўны перазвон. У дні святкавання Вялікай Перамогі святары Беларускага Экзархату будуць здзяйсняць памінальныя ліціі ў памятных месцах, звязаных з падзеямі часоў Вялікай Айчыннай вайны — мемарыялах, месцах пахавання загінуўшых воінаў і ахвяр вайны з ліку мірнага насельніцтва і г. д.

 Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok

Фотарэпартаж