З 5 па 7 чэрвеня ў аграгарадку Шчорсы Навагрудскага раёна пройдзе маладзёжны фестываль «Загавіны»
27 мая 2026З 5 па 7 чэрвеня 2026 года па благаславенню Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у аграгарадку Шчорсы Навагрудскага раёна пройдзе маладзёжны фестываль «Загавіны».
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Сінадальны аддзел па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы (Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату), Місіянерскі аддзел Навагрудскай епархіі, прыход храма велікамучаніка Дзімітрыя Салунскага аграгарадка Шчорсы Навагрудскага раёна.
У праграме фестывалю:
- пражыванне ў палатках;
- начная Бажэственная літургія;
- песні ля вогнішча;
- медыяпляцоўка;
- гістарычны квэст і настольныя гульні;
- гутаркі і многае іншае.
Да ўдзелу ў фестывалі запрашаюцца прадстаўнікі праваслаўных моладзевых брацтваў і прыходскіх аб'яднанняў Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Рэкамендуемы ўзрост удзельнікаў — 16-35 гадоў.
Рэкамендуемы ўзнос — 55 беларускіх рублёў (пры немагчымасці ўнесці рэгістрацыйны ўзнос, укажыце гэта пры запаўненні рэгістрацыйнай формы. Аргкамітэт разгледзіць дадзеныя заяўкі).
З сабой неабходна мець:
- палатку, спальны мяшок, кілімок;
- вопратку спартыўную і для храма;
- плашч-дажджавік;
- ліхтарык;
- флікер;
- антысептык;
- сродак ад камароў і кляшчоў;
- сродкі асабістай гігіены.
Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна запоўніць рэгістрацыйную форму (колькасць месцаў абмежавана).
Падрабязную інфармацыю пра фестываль можна даведацца па тэлефоне +375 44 585 98 34 – іерэй Дзімітрый Баўкуновіч.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,




