У свята Усекнавення галавы Іаана Прадцечы рэктар Мінскай духоўнай акадэміі саслужыў мітрапаліту Валакаламскаму Іларыёну

13 верасня 2017

top.jpg

11 верасня 2017 года, у дзень, калі Царква ўспамінае Усекнавенне галавы Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана, рэктар Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры імя святых Кірыла і Мяфодзія, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату мітрапаліт Валакаламскі Іларыён здзейсніў Бажэственную літургію ў храме Усекнавення галавы Іаана Прадцечы пад Борам Чарнігаўскага Патрыяршага падвор'я.

Архіпастыру саслужылі: прарэктар Агульнацаркоўнай аспірантуры па вучэбнай рабоце іераманах Іаан (Капейкін), рэктар Мінскай духоўнай акадэміі і загадчык кафедры біблеістыкі АЦАД архімандрыт Сергій (Акімаў), старшыня аддзела па турэмным служэнні Санкт-Пецярбургскай епархіі протаіерэй Алег Скамарох, намеснік загадчыка кафедры тэалогіі Нацыянальнага даследчага ядзернага ўніверсітэта «МІФІ» іераманах Радыёон (Ларыёнаў), сакратар Вучонага савета АЦАД, сакратар АЗЦС па міжрэлігійных адносінах свяшчэннік Дзімітрый Сафонаў, клірыкі храма.

У храме маліліся прадстаўнікі адміністрацыі, супрацоўнікі, выкладчыкі і навучэнцы Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры, шматлікія прыхаджане.

Пасля сугуьбай ектенні мітрапаліт Іларыён узнёс малітву аб міры на Украіне.

Па заканчэнні богаслужэння архіпастыр звярнуўся да вернікаў са словам пропаведзі.

Прэс-служба АЦАД / Church.by