У горадзе Брэсце адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя «Праваслаўе ў гістарычных лёсах славянскіх народаў. 430-годдзе Праваслаўнага Брэсцкага царкоўнага сабору»

04 верасня 2026

top.jpg

3 верасня 2026 года па благаславенню архіепіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана на базе мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць — герой» адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя «Праваслаўе ў гістарычных лёсах славянскіх народаў. 430-годдзе Праваслаўнага Брэсцкага царкоўнага сабору».

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі: Беларускі Экзархат Маскоўскага Патрыярхату, Брэсцкая епархія, Сінадальная гістарычная камісія і Мінская духоўная акадэмія.

У працы канферэнцыі прынялі ўдзел гісторыкі, багасловы, дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, свяшчэннаслужыцелі, дырэктары і педагогі нядзельных і агульнаадукацыйных школ. Агульная колькасць удзельнікаў склала больш за 200 чалавек.

DSCF3242.JPGПапярэднічала канферэнцыі заупакойная ліція ў гарнізонным храме свяціцеля Мікалая Цудатворца ў Брэсцкай крэпасці ў памяць абаронцаў праваслаўнай веры на Брэсцкім царкоўным саборы 1596 года.

Працу канферэнцыі адкрыла выступленне хору духавенства Брэсцкай епархіі пад кіраваннем пратаіерэя Валерыя Грыцука.

Прывітальнае слова Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, да ўдзельнікаў міжнароднай канферэнцыі агучыў архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан. Пасля чаго архіпастыр звярнуўся да прысутных з дакладам.

Прывітальны адрас старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Пятра Пархомчыка зачытала начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Таццяна Гагакава.

З прывітальнымі словамі да прысутных таксама звярнуліся Генеральны консул Расійскай Федэрацыі ў горадзе Брэсце Алег Мурашоў і рэктар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Андрэй Парфіевіч.

Прывітальнае слова старшыні праўлення Брэсцкай абласной арганізацыйнай структуры «Беларускае таварыства "Веды"», рэктара Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна Юрыя Голубева агучыла Вікторыя Сушко.

Далей прагучалі 12 дакладаў на тэму канферэнцыі.

На завяршэнне форуму архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан падвёў вынікі работы, адзначыўшы, што падзеі 1596 года сталі паваротным момантам у абароне праваслаўнай веры і самабытнасці на Беларускіх землях. Канферэнцыя паслужыла больш глыбокаму навуковаму асэнсаванню падзей канца ХVІ стагоддзя і іх уплыву на далейшы ход гісторыі.

pravbrest.by / Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтактеFacebook,

глядзіце ў YouTube і TikTok