Міністэрствам адукацыі зацверджана вучэбная праграма факультатыўных заняткаў «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму» для старэйшых класаў устаноў адукацыі
21 жніўня 2026Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь зацверджана вучэбная праграма факультатыўных заняткаў «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму» для 10 (11) класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання.
Зацверджаная вучэбная праграма з'яўляецца працягам праграмы для 8 (9) класа ўстаноў адукацыі і завяршэннем рэалізацыі вучэбных праграм факультатыўных заняткаў «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму» для 5 – 11 класаў.
Факультатыўныя заняткі накіраваны на выхаванне духоўных, маральных і патрыятычных якасцей асобы, і закліканы садзейнічаць асваенню духоўнай спадчыны беларускага народа, яго традыцый і маральных прыярытэтаў, фарміраванню гістарычнай памяці.
Прапанаваная вучэбная праграма ўключае ў сябе мэты і задачы, змест вучэбнага матэрыялу, колькасць вучэбных гадзін, прадугледжаных на вывучэнне кожнай тэмы, а таксама рэкамендуемыя формы і метады навучання і выхавання.
Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму» разлічана на 34 гадзіны (1 гадзіна на тыдзень на працягу навучальнага года ў 10 (11) класе).
Азнаёміцца з вучэбнай праграмай факультатыўнага занятку можна па спасылцы.
Фота з архіва БЕЛТА
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,

