Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла запрашае да ўдзелу ў праекце «Студэнт БДУ на тыдзень»
10 кастрычніка 2026Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашае да ўдзелу ў праекце «Студэнт БДУ на тыдзень». Акцыя запланавана на восеньскія школьныя канікулы. У перыяд з 2 па 6 лістапада дзеці змогуць наведаць навучальныя заняткі і студэнцкія мерапрыемствы, пазнаёміцца з выкладчыкамі і адміністрацыяй.
Для ўдзелу ў праекце трэба напісаць матывацыйны ліст на тэму «Чаму я хачу стаць студэнтам Інстытута тэалогіі на тыдзень?» і падаць сваю заяўку з дапамогай телеграм-бота @week_in_BSU_bot.
Прыём заявак працягнецца да 18 кастрычніка ўключна.
У праекце могуць паўдзельнічаць навучэнцы 10-11 класаў беларускіх школ, гімназій і ліцэяў, якія пражываюць у Мінску або маюць магчымасць на час правядзення праекта штодня прыязджаць на вучобу ў сталіцу.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,

