У Мінскай духоўнай семінарыі пачаўся злёт царкоўнаслужыцеляў
30 чэрвеня 202629 чэрвеня 2026 года па благаславенню Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у Мінскай духоўнай семінарыі пачаўся злёт для царкоўнаслужыцеляў, якія нясуць послухі ў прыходскіх храмах Беларускага Экзархату.
У злёце прымаюць удзел панамары, званары, чытальнікі і братчыкі.
Праца злёту пачалася з малітвы і агульнага сходу. Удзельнікаў пазнаёмілі з правіламі знаходжання ў духоўнай школе і праграмай мерапрыемстваў.
Пасля першых лекцый адбылася сустрэча ўдзельнікаў злёту з рэктарам Мінскай духоўнай семінарыі протаіерэем Віктарам Васілевічам.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,

