У Нядзелю 12-ю пасля Пяцідзесятніцы Мітрапаліт Веніямін здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

27 жніўня 2023

top.jpg

27 жніўня 2023 года, у Нядзелю 12-ю пасля Пяцідзесятніцы, перадсвята Успення Прасвятой Багародзіцы, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў вёсцы Гарадзішча Мінскага раёна протаіерэй Уладзімір Башкіраў; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; сакратар Барысаўскай епархіі, благачынны 2-й Барысаўскай царкоўнай акругі, настаяцель прыхода храма святога дабравернага князя Дзімітрыя Данскога горада Барысава протаіерэй Сергій Башкіраў; старшыня Узнагароднай камісіі Беларускага Экзархату, старшыня прыходскай рады Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска іерэй Дыянісій Кавалёў і клірыкі сабора.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў Архіерэйскі хор пад кіраваннем Анастасіі Цімафеевай.

Пасля патроенай екценні Патрыяршы Экзарх узнёс малітву аб аднаўленні міру.

За набажэнствам Мітрапаліт Веніямін здзейсніў дыяканскую хіратонію іпадыякана Серафіма Башкірава і прасвітарскую хіратонію дыякана Валерыя Еўтухоўскага.

Пропаведзь перад прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протадыякан Уладзімір Назараў.

Пасля заамвоннай малітвы па традыцыі кафедральнага сабора было здзейснена слаўленне Божай Маці.

Па заканчэнні богаслужэння Мітрапаліт Веніямін павіншаваў духавенства і прыхаджан сабора са святам і звярнуўся са словам настаўлення.

Затым, зважаючы на руплівую працу на карысць Царквы Хрыстовай і ў сувязі з 65-годдзем з дня нараджэння, клірык сабора протаіерэй Ігар Латушка быў узнагароджаны ордэнам прападобнай Еўфрасінні Полацкай.

На заканчэнне Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Таін і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok

Фотарэпартаж