У Мінскай духоўнай семінарыі пройдуць багаслоўскія курсы выхаднога дня на тэму «Тыдзень Пакут Гасподніх: сатэрыялагічнае значэнне і асаблівасці богаслужэння»
27 сакавіка 2026З 3 па 5 красавіка 2026 года па благаславенню Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, на базе Мінскай духоўнай семінарыі ў вочным фармаце будуць праводзіцца багаслоўскія курсы выхаднога дня.
Мэта курсаў — далучыць слухачоў да прыгажосці праваслаўнага богаслужэння Страсной сядміцы, растлумачыць старазапаветныя прароцтвы пра апошнія дні зямнога жыцця Спасіцеля і іх выкананне ў Евангеллі, адказаць на пытанні слухачоў. Курсы арыентаваны на прыхажан праваслаўных храмаў, студэнтаў, выпускнікоў і выкладчыкаў вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, а таксама на тых, хто жадае павысіць узровень сваіх ведаў у галіне праваслаўнага веравучэння.
Асаблівасці курсаў:
- лекцыі праводзяць выкладчыкі профільных дысцыплін у Мінскай духоўнай семінарыі;
- тэматыка лекцый закранае шырокі спектр пытанняў;
- лекцыі будуць зразумелыя і цікавыя як для тых, хто толькі пачынае пазнаваць праваслаўнае веравучэнне, так і для уцаркоўленых людзей, якія жадаюць дапоўніць або паглыбіць свае веды;
- інтэрактыўнасць: па заканчэнні кожнай лекцыі выкладчыкі абмяркоўваюць тэму лекцыі са слухачамі, а таксама адказваюць на пытанні.
Тэматычныя напрамкі багаслоўскіх курсаў:
- ідэйны сэнс і багаслоўскі змест спеваў Тыдня Пакут Гасподніх;
- старазапаветныя прароцтвы пра апошнія дні зямнога жыцця Збавіцеля і іх выкананне ў Евангеллі і набажэнстве Страснога тыдня;
- евангельскія вобразы Страснога тыдня;
- тэма пакут чалавека ў Бібліі;
- сэнс пакут і Божая задума паводле прац свяціцеля Мікалая Сербскага.
Акрамя лекцый у праграме курсаў наведванне набажэнстваў, правядзенне экскурсій. Па завяршэнні навучання слухачам выдаецца сертыфікат, які пацвярджае іх удзел у працы багаслоўскіх курсаў выхаднога дня.
Жадаючым прайсці навучанне прапануецца запоўніць анкету. Пасля запаўнення анкеты будуць высланы форма прашэння і прыклад рэкамендацыі прыходскага свяшчэнніка.
Апошні дзень прыёму дакументаў – 1 красавіка 2026 года.
Больш падрабязна аб праграме курсаў і ўмовах удзелу можна даведацца на сайце Мінскай духоўнай семінарыі.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,

