У Мінскай духоўнай акадэміі пройдуць Першыя чытанні памяці протаіерэя Іаана Грыгаровіча
20 сакавіка 201716 мая 2017 года кафедра царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай акадэміі правядзе навукова-практычную канферэнцыю — Першыя чытанні памяці протаіерэя Іаана Грыгаровіча (1792 — 1852), гісторыка, археографа, археолага.
Протаіерэй Іаан Грыгаровіч нарадзіўся ў сям'і настаяцеля Петра-Паўлаўскага сабора Гомеля. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю і Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію. Кандыдат багаслоўя. Здзяйсняў прыходскае служэнне ў Гомелі, Віцебску, Санкт-Пецярбургу. Член Археаграфічнай камісіі. Выдавец першага беларускага археаграфічнага збору крыніц «Беларускі архіў старажытных грамат», зборніка дакументаў «Акты, якія адносяцца да гісторыі Заходняй Расіі» (у 5 тамах), твораў свяціцеля Георгія Каніскага, архіепіскапа Магілёўскага. Аўтар даследавання «Беларуская іерархія».
Мэта канферэнцыі: асэнсаванне шырокага кола пытанняў гісторыі Праваслаўнай Царквы і сучаснага стану царкоўна-гістарычнай навукі.
Праблемнае поле канферэнцыі:
- Гісторыя Праваслаўнай Царквы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь
- Гісторыя Рускай Праваслаўнай Царквы
- Гісторыя Памесных Праваслаўных Цэркваў
- Гісторыя заходніх хрысціянскіх вызнанняў
- Гісторыя і сучасны стан міжхрысціянскіх адносін
- Гістарычныя аспекты станаўлення праваслаўнай літургічнай традыцыі
- Актуальныя пытанні сучаснай агіялогіі і агіяграфіі
- Гісторыя царкоўнай навукі і праваслаўнай багаслоўскай адукацыі
- Сучасныя выклікі адзінству Праваслаўнай Царквы
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца выкладчыкі і студэнты Мінскай духоўнай акадэміі, свецкіх і духоўных вышэйшых навучальных устаноў, спецыялісты ў галіне гісторыі, літургікі, рэлігіязнаўства.