У Доме міжцаркоўных зносін «Кінанія» адбыўся навучальны курс для кіраўнікоў епархіяльных аддзелаў па працы з моладдзю
31 мая 2026З 25 па 29 мая 2026 года ў Доме міжцаркоўных зносін «Кінанія» ў пасёлку Калодзішчы адбыўся навучальны курс па праграме «Сучасныя педагагічныя тэхналогіі, праектны падыход, медыярэсурсы і іх выкарыстанне ў арганізацыі працы з моладдзю».
Мерапрыемства было арганізавана Сінадальным аддзелам па справах моладзі Беларускага Экзархату і праведзена па благаславенню Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
Удзельнікамі курса сталі кіраўнікі епархіяльных аддзелаў па працы з моладдзю. Мэтай навучання было ўдасканаленне сістэмы ведаў, уменняў і навыкаў слухачоў у галіне эфектыўнага выкарыстання сучасных педагагічных падыходаў, тэхналогій прафілактыкі дэструктыўных з'яў, праектнага менеджменту і лічбавых інструментаў з улікам сацыяльна-псіхалагічных асаблівасцяў сучаснай моладзі.
У рамках праграмы былі разгледжаны пытанні фарміравання ў слухачоў сістэмы ведаў аб эфектыўных педагагічных мадэлях ўзаемадзеяння настаўніка з маладымі людзьмі, развіцця кампетэнцый ў галіне прэвентыўна-рэсурснай мадэлі прафілактыкі дэструктыўных з'яў, авалодання практычнымі навыкамі праектнага падыходу, а таксама арганізацыі працы моладзевага аддзела ва ўмовах сумяшчэння, прыцягнення рэсурсаў для рэалізацыі сацыяльна значных праектаў, працы з нейрасеткамі і аналізу актуальных трэндаў маладзёжнага асяроддзя.

Перад удзельнікамі выступілі выкладчыкі Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы. У цыкле лекцый былі закрануты такія тэмы, як педагагічныя падыходы ў выхаванні моладзі — ад настаўніцтва да саўдзелу, прафілактыка дэструктыўных з'яў, логіка і этапы праектнай дзейнасці, арганізацыя работы аддзела ва ўмовах сумяшчэння, уключаючы дэлегіраванне і матывацыю валанцёраў, фандрайзінг і партнёрства, выкарыстанне нейрасетак і лічбавых інструментаў для стварэння кантэнту, а таксама пошук ідэй праз аналіз трэндаў, у тым ліку подкаст, стрым і чэленджаў.
Акрамя таго, для слухачоў былі арганізаваны інтэнсіў-семінары.
Епіскап Нясвіжскі Аўксенцій, вікарый Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, правёў інтэнсіў-семінар «Як не падмяніць духоўнае выхаванне свецкім актывізмам: прынцыпы праваслаўнай працы з моладдзю ў епархіі».
Старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Беларускага Экзархату іерэй Раман Арцёмаў выступіў з тэмай «Роля валанцёрства ў фарміраванні адзінай моладзевай супольнасці: ад сумесных дзеянняў да агульных каштоўнасцяў».
Праваслаўны місіянер, магістрант Мінскай духоўнай акадэміі Сяргей Жыгман прадставіў тэму «Праца з моладдзю ў сучасным свеце: прынцыпы і метады».
Намеснік старшыні Сінадальнага аддзела Беларускага Экзархату па справах моладзі іерэй Міхаіл Стрэха правёў занятак «Псіхалогія сучаснай моладзі. Асаблівасці светапогляду, патрэбы і выклікі».
Старшыня Сінадальнага аддзела Беларускага Экзархату па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства протаіерэй Павел Сярдзюк выступіў з тэмай «Духоўная дапамога святара ў пераадоленні падлеткавага крызісу ў школьнікаў: з вопыту парафіяльнага душапапячэння».
Намеснік старшыні Сінадальнага місіянерскага аддзела Беларускага Экзархату іерэй Сергій Цімошанкаў прадставіў вопыт місіянерскага асветніцкага служэння сярод моладзі.
28 мая 2026 года, у дзень памяці прападобнага Пахомія Вялікага, у дамавым храме прападобнага Фёдара Астрожскага пры Доме міжцаркоўных зносін «Кінанія» была здзейснена Бажэственная літургія з удзелам слухачоў курсаў.
Богаслужэнне ўзначаліў кіраўнік аддзела па справах моладзі Полацкай епархіі протаіерэй Ігар Чачуковіч.
Па заканчэнні навучання старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускага Экзархату іерэй Дзмітрый Баўкуновіч уручыў слухачам сертыфікаты аб праходжанні курса.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,


