У дзень святкавання Хрышчэння Русі на рацэ Нёман блізу Лаўрышаўскага манастыра здзейснена Хрышчальная Літургія

29 ліпеня 2025

top.jpg

28 ліпеня 2025 года, у дзень святкавання Хрышчэння Русі і памяці святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра, на рацэ Нёман каля Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра Навагрудскай епархіі была здзейснен Хрышчальная Бажэственная Літургія.

Традыцыя здзяйснення Хрышчальнай Літургіі на рацэ Нёман зарадзілася ў 2018 годзе па благаславенню архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя. У гэтым годзе святкаванне Хрышчэння Русі з'яўляецца асаблівай падзеяй, якая супадае са святкаваннем 800-годдзя з часу заснавання Лаўрышаўскай абіцелі-найстаражытнешага манастыра на Навагрудчыне.

Напярэдадні Хрышчальнай Літургіі, вечарам 27 ліпеня, у Лаўрышаўскі манастыр прыбылі ўдзельнікі сплаву на байдарках, у якім прынялі ўдзел праваслаўная моладзь і святары Навагрудскай епархіі. Удзельнікі сплаву прайшлі шлях ад вёскі Ярэмічы Карэліцкага раёна да манастыра за два дні

IMG_0231_05.jpg

Бажэственную літургію ўзначаліў сакратар Навагрудскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Дзімітрый Сёмуха. Яго Высокапрападобнасці саслужылі благачынны Навагрудскай царкоўнай акругі протаіерэй Анатоль Герасімук і іерэй Ігар Пірог.

Дыяканскі чын узначаліў клірык Петра-Паўлаўскага сабора Мінска дыякан Павел Рунец. Богаслужэбныя спевы выканаў брацкі хор Лаўрышаўскага манастыра пад кіраваннем іерэя Яўгена Барташэвіча.

Таінства хрышчэння прынялі 20 чалавек ― дзеці і дарослыя з Карэліцкага, Навагрудскага і Слонімскага благачынняў Навагрудскай епархіі, а таксама вернікі з Пінскай і Брэсцкай епархій.

IMG_0022_37.jpg

Па заканчэнні Літургіі протаіерэй Дзімітрый павіншаваў новаасвечаных і ўручыў ім пасведчанні аб Хрышчэнні. Затым усе прысутныя прынялі ўдзел у манастырскай трапезе.

monasteri.cerkov.ru / Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok