Супрацоўнікі Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Беларускага Экзархату прынялі ўдзел у міжнародным дабрачынным форуме «Час добрых спраў»
08 жніўня 20266-7 жніўня 2026 года па благаславенню Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у міжнародным дабрачынным форуме «Час добрых спраў» прынялі ўдзел супрацоўнікі Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Беларускага Экзархату на чале са старшынёй іерэем Раманам Арцёмавым і прадстаўнікі брацтва ў гонар святога апостала Іаана Багаслова Мінскай епархіі.
Арганізатарам форуму выступіла Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь. Мерапрыемства накіравана на развіццё партнёрскіх адносін і абмен вопытам паміж расійскімі і беларускімі арганізацыямі сацыяльнага профілю і грамадскімі аб'яднаннямі, а таксама на рэалізацыю сумесных ініцыятыў.
На працягу двух дзён удзельнікі разгледзелі пытанні фандрайзінгу, рэкламы і PR-кампаній, правядзення дабрачынных акцый і сацыяльнага праектавання.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,

