Сінадальны аддзел Беларускага Экзархату па катэхізацыі правёў духоўна-асветніцкія мерапрыемствы ў выхаваўча-аздараўленчым лагеры Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі
23 жніўня 202621 жніўня 2026 года рабочая група Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы (Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату) па катэхізацыі наведала выхаваўча-аздараўленчы лагер імя Гастэлы Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.
Для навучэнцаў былі падрыхтаваны асветніцкія пляцоўкі з тэматычнымі гутаркамі і інтэрактыўнымі заданнямі. На дыскусійнай пляцоўцы намеснік старшыні Сінадальнага аддзела іерэй Іаан Барысевіч і іерэй Антоній Шпакаў пагаварылі з падлеткамі аб сямейных каштоўнасцях, святасці, маральна-этычных пытаннях і сучасных забабонах. Дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту чакалі гульні і віктарыны з супрацоўнікамі Сінадальнага аддзела. Навучэнцы выконвалі заданні па праваслаўным краязнаўстве, абмяркоўвалі значнасць хрысціянскіх дабрадзейнасцяў, праверылі сябе на веданне царкоўных святаў, біблейскіх сюжэтаў і праваслаўных традыцый.
У памяць аб праведзенай сустрэчы ад імя Беларускай Праваслаўнай Царквы старшыня Сінадальнага аддзела па катэхізацыі іерэй Сцяфан Варапай перадаў бібліятэцы лагера духоўную літаратуру і асветніцкія настольныя гульні біблейскай тэматыкі.
Мерапрыемства, якое адбылося ў выхаваўча-аздараўленчым лагеры Беларускай чыгункі, стала вынікам рэалізацыі праграмы сумесных мерапрыемстваў у рамках пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой (Беларускім Экзархатам Маскоўскага Патрыярхату) і Беларускай чыгункай, падпісанага 5 жніўня бягучага года.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,

