Дэлегацыя Беларускага Экзархату прыняла ўдзел у Міжнародным злёце цвярозасці і здароўя, арганізаваным Кыргызстанскай епархіяй
14 жніўня 2026З 3 па 13 жніўня 2026 года ў Кыргызскай Рэспубліцы адбыўся штогадовы міжнародны злёт цвярозасці і здароўя, арганізаваны Кыргызстанскай епархіяй Рускай Праваслаўнай Царквы.
Па благаславенню Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у злёце прыняла ўдзел дэлегацыя Беларускага Экзархату ў складзе протаіерэя Дыянісія Пясецкага, кіраўніка Каардынацыйнага цэнтра Беларускай Праваслаўнай Царквы па супрацьдзеянні наркаманіі і алкагалізму ў гонар мучаніка Ваніфація, і іерэя Аляксандра Кавалёва, кіраўніка аддзела па супрацьдзеянні наркаманіі і алкагалізму Магілёўскай епархіі.
Злёт аб'яднаў людзей, якія выступаюць за цвярозы лад жыцця: святароў, псіхолагаў і актывістаў з розных краін.
Праграма мерапрыемства ўключала ў сябе духоўна-асветніцкія сустрэчы-лекцыі аб прафілактыцы залежнасцяў і традыцыйных сямейных каштоўнасцях.
Кульмінацыяй злёту стала ўзыходжанне на пік святой Кацярыны (пік Агітатар) у гарах блізу Бішкека. Пад'ём на пік з'яўляецца досыць складаным маршрутам (катэгорыя 1Б), таму адправіліся на вяршыню толькі самыя смелыя і фізічна падрыхтаваныя ўдзельнікі злёту. Ва ўзыходжанні прыняў удзел епіскап Бішкекскі і Кыргызстанскі Савацій, які ўзначаліў малебен на вяршыні.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,

