Дэлегацыя Беларускага Экзархату прымае ўдзел у Еўразійскім форуме праваслаўнай моладзі «Неба. Чалавек. Стэп»
02 жніўня 202630 ліпеня 2026 года на тэрыторыі храма прападобнамучаніцы вялікай княгіні Лізаветы ў пасёлку Колдзі Алма-Ацінскай вобласці (Рэспубліка Казахстан) адбылося адкрыццё Еўразійскага форуму праваслаўнай моладзі «Неба. Чалавек. Стэп», арганізаванага па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.
Цэнтральная тэма моладзевага з'езду «Сучасныя тэхналогіі і штучны інтэлект: выклікі і магчымасці для чалавека і грамадства ў святле хрысціянскага светапогляду».
У рабоце форуму прымаюць удзел звыш 500 чалавек — дэлегаты епархій Казахстанскай Мітрапалічай акругі, лідары і члены епархіяльных і парафіяльных маладзёжных актываў, адказныя за арганізацыю маладзёжнай і асветніцкай работы, эксперты па грамадскіх, рэлігійных і сацыяльных пытаннях, а таксама госці з Расіі, Беларусі, Узбекістана і Кіргізіі. Дэлегацыю з Беларусі ўзначальвае старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускага Экзархату іерэй Дзімітрый Баўкуновіч.
Спікерамі форуму сталі: пастаянны член Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы мітрапаліт Астанайскі і Казахстанскі Аляксандр; кіраўнік спраў Казахстанскай Мітрапалічай акругі епіскап Каскеленскі Генадзь; выконваючы абавязкі старшыні Сінадальнага аддзела па справах моладзі іераманах Філарэт (Зубаў); аўтар шматлікіх асветніцкіх праектаў, місіянер, праваслаўны блогер, настаяцель храма вялікамучаніка Георгія Перамаганосца ў пасёлку Нахабіна Маскоўскай вобласці іерэй Павел Астроўскі; намеснік кіраўніка Місіянерскага (асветніцкага) аддзела Мінскай епархіі, блогер іерэй Давід Баброў; супрацоўнік Сінадальнага аддзела па справах моладзі дыякан Яўген Есаўленка; праваслаўны блогер Мацвей Дарафееў.
З'езд адкрыўся малебнам перад пачаткам усякай добрай справы, які здзейсніў Мітрапаліт Астанайскі і Казахстанскі Аляксандр.
У рамках афіцыйнага адкрыцця прагучалі прывітальныя словы. Старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускага Экзархату іерэй Дзімітрый Баўкуновіч агучыў прывітальны адрас Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
Арганізатарамі форуму запланаваны сустрэчы з архіерэямі Казахстанскай Мітрапалічай акругі, святарамі — аўтарамі шматлікіх асветніцкіх праектаў, духоўна-асветніцкія лекцыі, дыскусіі па актуальных для падрастаючага пакалення пытаннях, правядзенне інтэлектуальных віктарын, квэстаў, майстар-класаў, спартыўных спаборніцтваў і настольных гульняў.
На тэрыторыі лагера дзейнічае паходны храм, у якім дэлегаты з'езда здзяйсняюць малітоўнае правіла.
1 жніўня, у дзень памяці прападобнага Серафіма Сароўскага, Мітрапаліт Астанайскі і Казахстанскі Аляксандр здзейсніў у лагеры Бажэственную літургію.
Па заканчэнні богаслужэння, зважаючы на працу па развіцці ўзаемаадносін паміж Сінадальным аддзелам па справах моладзі Беларускага Экзархату і Казахстанскай Мітрапалічай акругай, Мітрапаліт Аляксандр узнагародзіў ордэнам свяціцеля Сафоніі, архіепіскапа Туркестанскага і Ташкенцкага, асветніка Сямірэчча – старшыню Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускага Экзархату іерэя Дзімітрыя Баўкуновіча.
Еўразійскі форум праваслаўнай моладзі працягне працу да 3 жніўня.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,


