Рэктар Мінскай духоўнай акадэміі прыняў удзел у пасяджэннях Вучонага савета і Кандыдацкага дысертацыйнага савета Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры
14 верасня 201711 верасня 2017 года ў Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры імя святых Кірыла і Мяфодзія адбылося пасяджэнне Вучонага савета, якое ўзначаліў рэктар АЦАД мітрапаліт Валакаламскі Іларыён.
У пасяджэнні прынялі ўдзел члены Вучонага савета: прарэктар па вучэбнай рабоце іераманах Іаан (Капейкін), прарэктар па навуковай рабоце Дз. В. Шмонін, загадчык кафедры знешніх царкоўных сувязяў і грамадскіх навук архімандрыт Філарэт (Булекаў), сакратар Вучонага савета свяшчэннік Дзмітрый Сафонаў, загадчыкі кафедр: біблеістыкі — рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў), гісторыі — А. Ю. Андрэеў, прафесары У. М. Катасонаў і Г. У. Удовіна, дацэнт М. Г. Селязнёў, сакратар Сінадальнай Біблейска-багаслоўскай камісіі А. У. Шышкоў, кіраўнік вучэбна-метадычнага ўпраўлення А. В. Гусеў, кіраўнік упраўлення развіцця адукацыйных праграм Г. І. Цяплых.
Першае ў бягучым навучальным годзе пасяджэнне адкрылася паведамленнем рэктара АЦАД мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна аб важнейшых падзеях мінулага года. У сваім выступленні рэктар асабліва адзначыў праведзеную і наступную працу па акрэдытацыі АЦАД . Рэктар заклікаў членаў Савета актывізаваць працу над выкананнем задач, якія стаяць перад АЦАД напярэдадні падачы дакументаў на акрэдытацыю. Члены савета заслухалі выступленне Рэктара на тэму: «Развіццё адукацыйнай і навуковай дзейнасці Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры ў 2017/18 навучальным годзе». Затым кіраўнік вучэбна-метадычнага ўпраўлення А. В. Гусеў далажыў аб выніках прыёмнай кампаніі 2017 года. Па выніках уступных выпрабаванняў у АЦАД было прынята 29 аспірантаў (7 чалавек на адукацыйную праграму падрыхтоўкі навукова-педагагічных кадраў у аспірантуры па кірунку падрыхтоўкі 48.06.01 Тэалогія і 22 чалавекі – на праграму царкоўнай аспірантуры), 12 магістрантаў. Было адзначана, што сярэдні конкурс у АЦАД склаў 2,3 чалавека на месца. Кіраўнік ВМУ таксама паведаміў, што ў АЦАД у цяперашні час навучаецца 140 чалавек, з якіх 94 чалавекі складаюць аспіранты вочнай і завочнай формаў навучання, дактарантаў налічваецца 21 чалавек, 25 магістрантаў, а таксама 5 замежных навучэнцаў, якія праходзяць моўную падрыхтоўку перад пачаткам навучання на асноўных адукацыйных праграмах АЦАД .
Прарэктар па навуковай працы праф. Дз. В. Шмонін прысвяціў сваё выступленне тэме «Аб удасканаленні ацэнкі якасці навукова-даследчай дзейнасці навукова-педагагічных работнікаў». Ён расказаў аб сістэме кантролю над навуковай і выкладчыцкай дзейнасцю прафесарска-выкладчыцкай карпарацыі АЦАД, а таксама аб шэрагу іншых аспектаў навуковай дзейнасці АЦАД ў распачатым навучальным годзе. Асаблівую ўвагу прарэктар надаў прайшоўшай 14-15 чэрвеня 2017 года ў МІФІ пад эгідай АЦАД Першай Усерасійскай навуковай канферэнцыі «Тэалогія ў гуманітарнай адукацыйнай прасторы». Члены Вучонага савета абмеркавалі шэраг Палажэнняў і іншых лакальных нарматыўных актаў АЦАД. У заключэнне Рэктар пажадаў членам савета плённай працы ў распачатым навучальным годзе.
***
11 верасня 2017 г. адбылося чарговае пасяджэнне Кандыдацкага дысертацыйнага савета АЦАД. Узначаліў пасяджэнне яго старшыня мітрапаліт Валакаламскі Іларыён. Састаў Савета быў зацверджаны рашэннем Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла 14 сакавіка 2017 года.
Былі заслуханыя экспертныя заключэнні па дысертацыях на суісканне вучонай ступені кандыдата багаслоўя. Саставы экспертных камісій з ліку членаў Дысертацыйнага савета былі зацверджаны на папярэднім пасяджэнні савета 1 чэрвеня 2017 года.
Першай была разгледжаная дысертацыя ігумена Іоны (Займоўскага) на тэму «Пошук цэласнага падыходу да хімічнай залежнасці: дыялог навукі, Царквы і грамадскіх рухаў за цвярозасць». Праца абагульняе больш чым 25-гадовы вопыт рэабілітацыі залежных людзей, які назапашаны ігуменам Іонай ў Свята-Данілавым манастыры. На пасяджэнні Савета 1 чэрвеня была сфарміравана экспертная камісія ў складзе: протаіерэя Рыгора Грыгор'ева, протаіерэя Алега Скамароха і М. В. Пярвушына, якая вынесла станоўчае заключэнне з рэкамендацыяй на абарону. Дысертацыя была прынята да абароны большасцю галасоў.
Наступнай была разгледжана дысертацыя выпускніка АЦАД, супрацоўніка АЗЦС І. Д. Кашыцына на тэму «Становішча хрысціянскіх меншасцяў на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы ў канцы XX — пачатку XXI стагоддзя». Старшыня экспертнай камісіі па гэтай працы загадчык кафедры знешніх царкоўных сувязяў і грамадскіх навук архімандрыт Філарэт (Булекаў) зачытаў водгук, падпісаны таксама членамі камісіі протаіерэем Львом Сямёнавым і іерэем Аляксіем Дзікаровым, дзе змяшчаецца станоўчая ацэнка работы, якая была рэкамендавана да абароны. Дысертацыйнымі савет прыняў гэтую рэкамендацыю аднагалосна.
Дысертацыя выпускніка АЦАД выкладчыка Мінскай духоўнай акадэміі Міхаіла Самкова на тэму «Сучасная тэорыя біблейскага перакладу: пастаноўка мэты, герменеўтыка, метадалогія» таксама атрымала станоўчую ацэнку экспертнай камісіі ў складзе: Г. У. Удовінай (старшыня), іераманаха Радыёна (Ларыёнава), А. А. Піліпенка. Рэкамендацыя да абароны была падтрымана Дысертацыйных саветам адзінагалосна.
Вялікую ўвагу членаў Савета прыцягвала дысертацыя іерэя Аляксея Сарокіна на тэму «Батанічная лексіка Старога Запавету: тэарэтычныя і практычныя аспекты ідэнтыфікацыі біблейскіх фітонімаў». Экспертная камісія ў складзе: рэктара Мінскай духоўнай акадэміі і загадчыка кафедры біблеістыкі АЦАД архімандрыта Сергія (Акімава), прафесараў А. Ю. Андрэева і А. Р. Фокіна рэкамендавала працу да абароны, звярнуўшы ўвагу на шэраг момантаў, якія патрабуюць дапрацоўкі. Дысертацыйны савет таксама вынес шэраг заўваг да працы, падтрымаўшы пазіцыю свайго старшыні, які выступіў з шэрагам прапаноў па дапрацоўцы даследавання.
Усім дысертантам савет прызначыў афіцыйных апанентаў і вядучыя арганізацыі.
Таксама на пасяджэнні былі прадстаўлены да папярэдняга разгляду наступныя дысертацыі:
— дысертацыя ігумена Антонія (Кадышава) на тэму: «Актуальныя праблемы пастырскай працы свяшчэннікаў Рускай Праваслаўнай Царквы з ВІЧ-інфіцыраванымі пацыентамі ва ўмовах стацыянара». Прызначаная экспертная камісія ў складзе: протаіерэя Рыгора Грыгор'ева, іерэя Міхаіла Жаўтова і іераманаха Радыёона (Ларыёнава);
— дысертацыя іераманаха Лукі (Філатава) на тэму: «Тлумачэнне псалмоў і богаслужэбных тэкстаў у духоўнай спадчыне прп. Амвросія Опцінскага». Прызначаная экспертная камісія ў складзе: архімандрыта Сергія (Акімава), протаіерэя Аляксія Колчэрына і Н.Н. Лісавога.
— дысертацыя іерадыякана Елісея (Меняйлава) на тэму: «Узаемаадносіны Балгарскай Праваслаўнай і Рускай Праваслаўных Цэркваў у кантэксце дзяржаўнай веравызнаўчай палітыкі ў 1944-1962 гг.». Прызначана экспертная камісія ў складзе: архімандрыта Філарэта (Булекава), протаіерэя Льва Сямёнава і М. В. Пярвушына.
Наступнае пасяджэнне Дысертацыйнага савета АЦАД па абароне дысертацый на суісканне вучонай ступені кандыдата багаслоўя прызначана на 24 лістапада 2017 года.
***
11 верасня 2017 года ў Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры імя святых Кірыла і Мяфодзія адбылося пасяджэнне падгрупы па дысцыпліне «Уводзіны ў Стары Запавет» рабочай групы па выпрацоўцы адзінага адукацыйнага стандарту і ацэнцы вучэбных дапаможнікаў для бакалаўрыяту духоўных школ. Пасяджэнне ўзначаліў старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў, старшыня Сінадальнай Біблейска-багаслоўскай камісіі, рэктар Агульнацаркоўнай аспірантуры мітрапаліт Валакаламскі Іларыён.
У пасяджэнні прынялі ўдзел: рэктар Мінскай духоўнай акадэміі і загадчык кафедры біблеістыкі АЦАД архімандрыт Сергій (Акімаў); прарэктар па вучэбнай рабоце АЦАД іераманах Іаан (Капейкін); кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры біблеістыкі АЦАД М. Г. Селязнёў; кандыдат багаслоўя, дацэнт кафедры біблеістыкі СПбДА Б. А. Ціхаміраў.
Па выніках дыскусіі быў зацверджаны план падручніка і сфарміраваны графік работы аўтарскага калектыву. Удзельнікі пасяджэння таксама абмеркавалі перспектывы напісання вучэбных дапаможнікаў, якія тычацца іншых раздзелаў старазапаветнай навукі.