Прадстаўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў удзел у сацыяльных секцыях Міжнародных Калядных чытанняў

26 студзеня 2018

top.jpg

З 24 па 26 студзеня 2018 года Сінадальным аддзелам па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню ў рамках XXVI Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў былі праведзены секцыі сацыяльнай накіраванасці.

Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у рабоце секцый прыняў удзел старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Кірыл Шолкаў.

24 студзеня пад старшынствам епіскапа Арэхава-Зуеўскага Панцеляімана, старшыні Сінадальнага аддзела па дабрачыннасці Рускай Праваслаўнай Царквы, адбылася сустрэча ўсіх кіраўнікоў епархіяльных аддзелаў сацыяльнай накіраванасці. У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся тэхналогіі царкоўнай дапамогі нарказалежным, праекты дапамогі глухім і бяздомным.

Фота: «Диакония.ru»

Дыяканія.by / Church.by