Падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Мінскай духоўнай акадэміяй і Яраслаўскай духоўнай семінарыяй
16 красавіка 202614 красавіка 2026 года ў чытальнай зале бібліятэкі імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) Мінскай духоўнай акадэміі адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве з Яраслаўскай духоўнай семінарыяй.
Сустрэчы папярэднічала здзяйсненне Бажэственнай літургіі рэктарамі духоўных школ у дамавым храме Акадэміі ў гонар свяціцеля Кірыла Тураўскага.
Дакумент змацавалі подпісамі рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Афанасій (Сакалоў) і рэктар Яраслаўскай духоўнай семінарыі іераманах Платон (Кудласевіч).
Перад падпісаннем пагаднення архімандрыт Афанасій распавёў пра духоўна-гістарычныя сувязі, якія аб'ядноўваюць Беларускую і Яраслаўскую землі. У прыватнасці, ён адзначыў, што радавым гняздом сям'і Вахрамеевых з'яўляецца горад Яраслаўль, а адным з выдатных прадстаўнікоў гэтай сям'і быў Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Філарэт.
Іераманах Платон адзначыў важнасць падпісання Пагаднення і паведаміў, што ў цяперашні час у радавым доме сям'і Вахрамеевых размяшчаецца Яраслаўская духоўная семінарыя. Ён таксама выказаў надзею, што дом Вахрамеевых зможа стаць месцам збліжэння з выхадцамі з Беларусі, якія пражываюць у Яраслаўлі.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,

