Мінская духоўная акадэмія аб'яўляе набор у магістратуру і аспірантуру на 2017/2018 навучальны год
23 сакавіка 2017Правілы прыёму
ў магістратуру Мінскай духоўнай акадэміі ў 2017 годзе
1. Прыём на магістарскую праграму Мінскай духоўнай акадэміі вочнай формы навучання праводзіцца па трох спецыялізацыях: «Біблеістыка», «Гісторыя Царквы і царкоўна-практычныя дысцыпліны», «Апалагетыка».
План набору — па 7 чалавек на кожную спецыялізацыю.
2. Прыём на магістарскую праграму Мінскай духоўнай акадэміі завочнай формы навучання праводзіцца па спецыялізацыі «Гісторыя Царквы і царкоўна-практычныя дысцыпліны».
3. У магістратуру прымаюцца асобы мужчынскага полу праваслаўнага веравызнання, якія скончылі поўны курс духоўнай семінарыі па пяцігадовай або чатырохгадовай праграме або якія маюць дзяржаўны дыплом аб вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці «тэалогія».
На завочную форму навучання прымаюцца асобы ў свяшчэнным сане.
4. Жадаючыя паступіць у магістратуру павінны падаць прашэнне на імя рэктара аб допуску да ўступных іспытаў з указаннем спецыялізацыі (афармляецца пры падачы дакументаў).
Да заявы дадаюцца наступныя дакументы:
- аўтабіяграфія;
- копіі дыпломаў (з дадаткамі) і пасведчанняў аб атрыманай адукацыі;
- спіс апублікаваных навуковых прац (калі ёсць);
- копіі сертыфікатаў аб веданні замежнай мовы (калі ёсць);
- копія тытульнай старонкі ваеннага білета або прыпіснога пасведчання;
- даведка аб Хрышчэнні (акрамя выпускнікоў духоўных семінарый);
- пісьмовая рэкамендацыя правячага архіерэя;
- копія пасведчання аб шлюбе (для абітурыентаў, якія знаходзяцца ў шлюбе);
- копія граматы аб пасвячэнні ў свяшчэнны сан (для абітурыентаў у свяшчэнным сане);
- копія пашпарта;
- копія працоўнай кніжкі;
- медыцынская даведка;
- 2 фатаграфіі 3х4
Арыгіналы дакументаў прад'яўляюцца пры падачы прашэння.
Пры няпоўным камплекце дакументаў або адсутнасці арыгіналаў дакументаў прыёмная камісія мае права адмовіць у прыёме просьбы.
5. Паступаючыя ў магістратуру здаюць конкурсныя іспыты па наступным дысцыплінам:
- дагматычнае багаслоўе;
- дысцыпліна спецыялізацыі (у адпаведнасці з уласным выбарам спецыялізацыі);
- сучасная замежная мова (англійская або нямецкая)
Пасля ўступных экзаменаў паступаючыя праходзяць сумоўе з рэктарам або прарэктарам па навукова-багаслоўскай рабоце. На аснове вынікаў экзаменаў і сумоўя прыёмная камісія прымае рашэнне аб рэкамендацыі да залічэння. Залічэнне ў магістратуру праводзіцца загадам рэктара на падставе рашэння Вучонай рады.
6. Для прыёму экзаменаў ствараюцца прадметныя камісіі з прафесарска-выкладчыцкага складу Мінскай духоўнай акадэміі і запрошаных экспертаў. Прадметныя камісіі ў ходзе ўступных выпрабаванняў ацэньваюць веды абітурыентаў і выстаўляюць адзнакі па 10-бальнай шкале. Да агульнай сумы балаў, атрыманых абітурыентамі, які скончылі Мінскую духоўную семінарыю са ступенню бакалаўра або свецкую вышэйшую навучальную ўстанову па спецыяльнасці «Тэалогія», дадаецца 2 балы, калі яны абаранілі дыпломную працу на «выдатна». У тым выпадку, калі дыпломная праца атрымала ацэнку «добра», да агульнай сумы балаў дадаецца 1 бал.
Абітурыент, які атрымаў па адным з экзаменаў бал ніжэй за 4, да здачы астатніх экзаменаў не дапускаецца і пазбаўляецца магчымасці паступлення ў бягучым годзе. Асобы, якія не з'явіліся на іспыт па ўважлівай прычыне, дапускаюцца да яго не пазней дня завяршэння сесіі паводле спецыяльнага дазволу рэктара.
7. Дакументы прымаюцца ў перыяд з 3 па 14 ліпеня ў Мінскай духоўнай акадэміі на адрас: 220030, г. Мінск, вул. Зыбіцкая, 27, вучэбна-метадычны аддзел. Тэлефон: (17) 226-02-69. Электронны адрас: secretariat.minda@yandex.ru.
Іспыты праводзяцца з 17 па 21 ліпеня.
Правілы прыёму
ў аспірантуру Мінскай духоўнай акадэміі ў 2017 годзе
1. Прыём у аспірантуру Мінскай духоўнай акадэміі праводзіцца па трох аддзяленнях: «Біблеістыка», «Гісторыя Царквы і царкоўна-практычныя дысцыпліны», «Апалагетыка».
План набору — 8 чалавек.
2. У аспірантуру прымаюцца асобы праваслаўнага вызнання мужчынскага полу, якія маюць вышэйшую багаслоўскую адукацыю і ступень магістра багаслоўя (тэалогіі).
3. Жадаючыя паступіць у аспірантуру павінны падаць прашэнне на імя рэктара аб допуску да ўступных іспытаў з указаннем кафедры, на якой будзе выконвацца дысертацыя, і тэмы меркаванага даследавання (афармляецца пры падачы дакументаў).
Да заявы прыкладаюцца наступныя дакументы:
- аўтабіяграфія;
- копіі дыпломаў (з дадаткамі) і пасведчанняў аб атрыманай адукацыі;
- спіс апублікаваных навуковых прац (асобы, якія не маюць апублікаваных работ, прадстаўляюць навуковыя рэфераты па абранай тэме);
- абгрунтаванне тэмы і план будучай дысертацыі;
- пасведчанні аб здачы кандыдацкіх экзаменаў (пры наяўнасці ў паступаючага здадзеных экзаменаў);
- копіі сертыфікатаў аб веданні замежнай мовы (калі ёсць);
- копія тытульнай старонкі ваеннага білета або прыпіснога пасведчання;
- даведка аб хрышчэнні (акрамя выпускнікоў духоўных семінарый);
- пісьмовая рэкамендацыя правячага архіерэя;
- копія пасведчання аб шлюбе (для абітурыентаў, якія знаходзяцца ў шлюбе);
- копія граматы аб пасвячэнні ў свяшчэнны сан (для абітурыентаў у свяшчэнным сане);
- копія пашпарта;
- копія працоўнай кніжкі;
- медыцынская даведка;
- 2 фатаграфіі 3х4
Арыгіналы дакументаў прад'яўляюцца пры падачы прашэння.
Пры няпоўным камплекце дакументаў або адсутнасці арыгіналаў дакументаў прыёмная камісія мае права адмовіць у прыёме просьбы.
4. Для правядзення прыёму ў аспірантуру ствараецца прыёмная камісія пад старшынствам рэктара. Члены прыёмнай камісіі прызначаюцца яе старшынёй з ліку высокакваліфікаваных навукова-педагагічных і навуковых кадраў. Прыёмная камісія разглядае дакументы, якія паступаюць у аспірантуру.
5. Абітурыенты аспірантуры праходзяць сумоўе з загадчыкам кафедры, які паведамляе аб выніку сумоўя ў прыёмную камісію. Рашэнне аб допуску да ўступных экзаменаў у аспірантуру прыёмная камісія выносіць з улікам вынікаў сумоўя з загадчыкам кафедры.
6. Паступаючыя ў аспірантуру здаюць наступныя конкурсныя ўступныя экзамены:
- спецыяльная дысцыпліна па праграме профільнай кафедры;
- замежную мову.
7. Для прыёму экзаменаў ствараюцца прадметныя камісіі з прафесарска-выкладчыцкага складу Мінскай духоўнай акадэміі і запрошаных экспертаў. У ходзе ўступных выпрабаванняў веды абітурыентаў ацэньваюцца па 10-бальнай шкале.
Абітурыент, які атрымаў па адным з экзаменаў бал ніжэй за 4, да здачы астатніх экзаменаў не дапускаецца і пазбаўляецца магчымасці паступлення ў бягучым годзе. Асобы, якія не з'явіліся на іспыт па ўважлівай прычыне, дапускаюцца да яго не пазней дня завяршэння сесіі паводле спецыяльнага дазволу рэктара.
8. Залічэнне ў аспірантуру праводзіцца загадам рэктара на падставе рашэння Вучонай рады.
9. Дакументы прымаюцца ў перыяд з 3 па 14 ліпеня ў Мінскай духоўнай акадэміі на адрас: 220030, г. Мінск, вул. Зыбіцкая, 27, вучэбна-метадычны аддзел. Тэлефон: (17) 226-02-69. Электронны адрас: secretariat.minda@yandex.ru.
Іспыты проводзяцца с 17 па 21 ліпеня.