Кафедра царкоўнай гісторыі Мінскай духоўнай семінарыі правяла студэнцкую канферэнцыю
20 сакавіка 201716 сакавіка 2017 года ў актавай зале Мінскай духоўнай семінарыі пад старшынствам загадчыка кафедры царкоўнай гісторыі протаіерэя Аляксандра Раманчука адбылася студэнцкая канферэнцыя.
У рабоце форуму прынялі ўдзел студэнты першага, другога і трэцяга курсаў семінарыі, а таксама выкладчыкі гістарычных дысцыплін протаіерэй Георгій Сакалоў, іерэй Леанід Сенчанка, протадыякан Георгій Пшанко і чытальнік В. А. Папкоў.
Падчас канферэнцыі былі агучаны наступныя даклады, якія адлюстроўваюць тэматыку студэнцкіх курсавых работ:
- «Хрысціянскія нормы і каштоўнасці ў Літоўскім Статуце 1588 г.» — Бойдак Іван, 2 курс МінДС;
- «Царкоўная і літаратурная дзейнасць архіепіскапа Мялеція (Сматрыцкага)» — Грыцэвіч Уладзімір, 2 курс МінДС;
- «Гісторыя развіцця іканапісу ў РПЦ» — Ганчарэнка Антон, 2 курс МінДС;
- «Аб заканадаўстве Расійскай імперыі ў дачыненні да заходне-рускага краю» — дыякан Сергій Пінчук, 3 курс МінДС;
- «Заснаванне Полацкай епархіі» — Стоцік Аляксандр, 2 курс МінДС;
- «Святы роўнаапостальны князь Уладзімір і яго язычніцкая рэформа» — Лаўрыновіч Дыянісій, 1 курс МінДС;
- «Жыгімонт I Стары і залаты век ВКЛ» — Аляксандр Сегень, 2 курс МінДС.