-
У час Успенскага посту ў Іўеўскім благачынні моляцца за навучэнцаў
22 жніўня 201719 жніўня, у свята Праабражэння Гасподняга, і ў нядзельны дзень 20 жніўня за Бажэственнай літургіяй у Панцеляіманавым храме маліліся выкладчыкі і навучэнцы мясцовай сярэдняй школы, а таксама студэнты. Педагогі і іх выхаванцы паспавядаліся і прычасціліся Святых Хрыстовых Тайн.
падрабязна » -
У вёсцы Крулеўшчына адбыўся фестываль праваслаўнай моладзі
22 жніўня 2017Фестываль 2017 года стаў ужо шостым па ліку. У гэтым годзе асноўнай тэмай фестывальных мерапрыемстваў стала тэма сям'і. Ганаровым госцем фестывалю быў архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій.
падрабязна » -
У Баранавічах пройдзе выстава-кірмаш «Беларусь праваслаўная»
22 жніўня 2017Па благаславенню архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Сцяфана ў горадзе Баранавічы з 10 па 15 верасня пройдзе 6-я духоўна-асветніцкая выстава-кірмаш «Беларусь праваслаўная». Выстава-кірмаш збярэ каля 50 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Грэцыі і Сербіі.
падрабязна » -
Жыхарам Ваўкавыска прапанавалі больш даведацца аб Свяшчэнным Пісанні
21 жніўня 201719 жніўня у Ваўкавыску па вуліцы Леніна (адной з самых ажыўленых у горадзе) быў выстаўлены стэнд з праваслаўнымі брашурамі пра Біблію. Мінакі маглі спыніцца, разгледзець прапанаваныя брашуры, узяць любыя ўпадабаныя бясплатна. Асветніцкую акцыю арганізаваў прыход Петра-Паўлаўскага сабора.
падрабязна » -
У Віцебску прайшла дабрачынная акцыя «Ад сэрца да сэрца»
21 жніўня 2017Мерапрыемства, арганізаванае Дыяканічным цэнтрам Віцебскай епархіі і Віцебскім грамадскім аб'яднаннем праваслаўных жанчын сумесна з Віцебскай гарадской арганізацыяй Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, было заклікана прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем дзяцей, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
падрабязна » -
У вёсцы Бацэвічы асвечаны храм
20 жніўня 201720 жніўня, у Нядзелю 11-ю пасля Пяцідзесятніцы, епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім здзейсніў вялікае асвячэнне храма ў гонар святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла ў вёсцы Бацэвічы Клічаўскага раёна, пасля чаго ўзначаліў у храме першую Бажэственную літургію.
падрабязна » -
Адкрываюцца падрыхтоўчыя курсы для жадаючых паступіць у Віцебскую духоўную семінарыю
20 жніўня 2017З 21 жніўня ў Віцебскай духоўнай семінарыі будуць праводзіцца падрыхтоўчыя курсы для жадаючых паступаць на дзённую і завочную формы навучання багаслоўска-пастырскага і багаслоўска-педагагічнага аддзяленняў.
падрабязна » -
20 жніўня 2017
20 жніўня, у Нядзелю 11-ю пасля Пяцідзесятніцы, пасвята Праабражэння Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
19 жніўня 2017
19 жніўня, напярэдадні Нядзелі 11-й пасля Пяцідзесятніцы, свята Праабражэння Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
19 жніўня 2017
19 жніўня, у свята Праабражэння Госпада Бога і Спаса нашага Іісуса Хрыста, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт адслужыў літургію ў дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых.
падрабязна » -
19 жніўня 2017
19 жніўня, у свята Праабражэння Госпада Бога і Спаса нашага Іісуса Хрыста, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Спаса-Праабражэнскім храме горада Мінска.
падрабязна » -
18 жніўня 2017
18 жніўня, напярэдадні свята Праабражэння Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Праабражэнскім кафедральным саборы горада Заслаўя.
падрабязна » -
Дабрачынная акцыя «Збярэм дзяцей у школу» праходзіць у сталіцы
18 жніўня 2017Па склаўшайся добрай традыцыі прыход храма дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў горадзе Мінску праводзіць дабрачынную акцыю «Збярэм дзяцей у школу». Акцыя накіравана на падтрымку дзяцей з дзіцячага дома № 2 горада Мінска, дзе жывуць больш за 60 выхаванцаў, большасць якіх — навучэнцы школ.
падрабязна » -
Благачынны Навагрудскай акругі выступіў на сходзе кіраўнікоў устаноў адукацыі
18 жніўня 201717 жніўня ў актавай зале Дзіцячай школы мастацтваў горада Навагрудка адбылося пасяджэнне метадычнага аб'яднання кіраўнікоў устаноў адукацыі горада і раёна, якое ўзначалілі начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алег Анікевіч і яго намеснік Ірына Барыкіна.
падрабязна » -
400 км на веласіпедах: завершаны моладзевы прабег «Па святых мясцінах Гомельшчыны»
18 жніўня 201716 жніўня на падворку Успенскага сабора Рэчыцы завяршыўся велапрабег «Па святых мясцінах Гомельшчыны», які стартаваў 9 жніўня ад Петра-Паўлаўскага кафедральнага сабора Гомеля. Больш за 400 кіламетраў на веласіпедах пераадолелі за восем дзён школьнікі — удзельнікі велапрабегу.
падрабязна »