Загадчык кафедры апалагетыкі Мінскай духоўнай акадэміі выступіў з лекцыямі ў Санкт-Пецярбургу

17 кастрычніка 2017

top.jpg16 кастрычніка 2017 года ў Санкт-Пецярбургу адкрылася чарговая сесія сумеснай магістэрскай праграмы Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры імя роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія і Рускай хрысціянскай гуманітарнай акадэміі «Тэалогія адукацыі» (профіль «Праваслаўнае багаслоўе адукацыі і царкоўная адукацыйная палітыка»), паведамляе сайт РХГА.

Заняткі адкрыліся лекцыямі доктара тэалогіі Венскага ўніверсітэта, кандыдата сацыялагічных навук, дацэнта, загадчыка кафедры апалагетыкі Мінскай духоўнай акадэміі Уладзіміра Аляксандравіча Марціновіча.

Магістэрская праграма «Тэалогія адукацыі» (профіль «Праваслаўнае багаслоўе адукацыі і царкоўная адукацыйная палітыка») ажыццяўляецца з 2014 года. Сярод навучэнцаў — выпускнікі РХГА, іншых ВНУ, прадстаўнікі духавенства з Санкт-Пецярбурга, Масквы, Самары, Арэнбурга і іншых рэгіёнаў Расіі і блізкага замежжа.

Сесія будзе доўжыцца да 25 кастрычніка 2017 года.

Праграма ажыццяўляецца па благаславенню рэктара АЦАД мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна. 

Church.by