21 кастрычніка ў Мінскай духоўнай семінарыі пройдзе V адкрытая канферэнцыя «Духоўнасць. Маральнасць. Традыцыі»
18 кастрычніка 201721 кастрычніка 2017 года на базе Мінскай духоўнай семінарыі пройдзе V адкрытая канферэнцыя «Духоўнасць. Маральнасць. Традыцыі» (з рэспубліканскім удзелам). Арганізатарамі форуму выступаюць Мінская духоўная семінарыя, упраўленне каардынацыі павышэння кваліфікацыі спецыялістаў выхаваўчай, сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службаў ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі» і МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла».
Праблемнае поле канферэнцыі:
-
Маральны стан сучаснага грамадства.
-
Выхаваўчы патэнцыял хрысціянскіх традыцый.
-
Вопыт рэалізацыі канцэптуальных палажэнняў Праграмы супрацоўніцтва Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквы.
-
Каардынацыя сумесных дзеянняў і выпрацоўка алгарытмаў выхавання грамадзянскасці і адказнасці асобы навучэнца.
-
Прыярытэты духоўна-маральнага выхавання, заснаванага на праваслаўных традыцыях беларускага народа.
-
Сацыяльная абарона, дабрачыннасць, садзейнічанне ўмацаванню сям'і.
-
Вопыт правядзення факультатываў і аб'яднанняў па інтарэсах духоўна-маральнай накіраванасці.
-
Педагагічныя прынцыпы праваслаўнай духоўнай культуры ў сістэме агульнай сярэдняй адукацыі: вопыт рэалізацыі выхаваўчых праграм.
-
Фарміраванне культуры камунікацыі ў аспекце духоўна-маральнага выхавання.
-
Развіццё стваральнага партнёрства ў пытаннях фарміравання каштоўнасных асноў духоўнасці і маральнасці.
-
Выхаванне актыўнай дабрыні ва ўзаемадзеянні школы і соцыума.
-
Арганізацыя сумеснай інфармацыйна-асветніцкай дзейнасці, накіраванай на духоўна-маральнае станаўленне асобы, гарманізацыю сямейных адносін.
-
Трансляцыя духоўна-маральных каштоўнасцяў у вучэбнай і пазанавучальнай дзейнасці.
-
Фарміраванне светапоглядных пазіцый вучняў у выхаваўчай сістэме класа і ўстановы адукацыі.
Праграма канферэнцыі:
- 8.00-10.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў
- 10.00-11.40 — пленарнае пасяджэнне
- 11.40-12.00 — прэзентацыя кнігі С. П. Странкощскага, доктара гістарычных навук, першага прарэктара ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі»
- 12.15-13.45 — работа секцый і круглага стала
- 14.00-14.45 — падвядзенне вынікаў канферэнцыі, уручэнне сертыфікатаў
- 15.0-15.30 — абед
- 15.30-16.30 — экскурсія
- 17.00 — ад'езд удзельнікаў канферэнцыі
Зборнік артыкулаў па выніках V канферэнцыі будзе выдадзены да пачатку VI канферэнцыі (кастрычнік 2018 года).
Пытанні, звязаныя з удзелам у канферэнцыі, можна ўдакладніць па тэлефонах: (017) 297-90-80; (029) 346-34-64 — Ніна Мікалаеўна Захожая, начальнік упраўлення каардынацыі павышэння кваліфікацыі спецыялістаў выхаваўчай, сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай служб ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі»; (29) 605-77-68; (29) 769-39-96 — Вольга Яўгенаўна Ерахавец, метадыст упраўлення.
E-mail: ponochke@yandex.ru.