-
10 жніўня 2017
9-10 жніўня ў Смаленску прайшлі ўрачыстасці з нагоды свята Смаленскай іконы Божай Маці. У шэраг святочных богаслужэнняў увайшлі: малая вячэрня з чытаннем акафіста іконе Смаленскай Божай Маці «Адзігітрыя», усяночнае трыванне; у дзень свята ў Успенскім кафедральным саборы, дзе знаходзіцца цудатворны абраз, здзяйсняліся тры Бажэственныя літургіі.
падрабязна » -
XV Адзігітрыеўскі хрэсны ход з Віцебска сустрэлі ў Смаленску
10 жніўня 2017У гэтым годзе ў паломніцтве прынялі ўдзел больш за 160 чалавек са Смаленска, Віцебска, Санкт-Пецярбурга, Саратава і іншых гарадоў Расіі, Беларусі, Украіны, Малдовы. Самаму малодшаму ўдзельніку хрэснага ходу — 3,5 месяцы, а самаму старэйшаму — 77 гадоў.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел узначаліў чарговае пасяджэнне Архіерэйскага савета Мінскай мітраполіі
10 жніўня 2017У ходзе пасяджэння Патрыяршы Экзарх прадставіў архіерэям Мінскай мітраполіі сігнальны асобнік перакладу Новага Запавету на беларускую мову, выкананага Біблейскай камісіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы і выдадзенага Выдавецкім саветам БПЦ.
падрабязна » -
Стартаваў велапрабег па святых мясцінах Гомельшчыны
10 жніўня 2017Архіпастырскае благаславенне веласіпедыстам падаў епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан. Дваццаць падлеткаў чакае васьмідзенны маршрут па Гомельскаму, Веткаўскаму і Добрушскаму раёнах. Турыстычны лагер дазволіць дзецям не толькі актыўна правесці час, атрымаць асалоду ад прыгажосці прыроды роднага краю, але і наведаць храмы і музеі.
падрабязна » -
09 жніўня 2017
З 7 па 9 жніўня ў аграсядзібе «Селяхі»прайшоў IV штогадовы сацыяльна-дабрачынны злёт праваслаўнай моладзі «Сустрэча сяброў», арганізаваны брацтвам прыхода храма роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла горада Ваўкавыска.
падрабязна » -
Гамяльчане сустрэлі часціцу мошчаў велікамучаніка і ацаляльніка Панцеляімана
09 жніўня 2017Святыню даставіла ў Беларусь дэлегацыя з Італіі, якую ўзначаліў біскуп Локры і Джерачэ Франчэска Аліва. Дэлегацыю сустрэў епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан з саборам духавенства Гомельскай епархіі.
падрабязна » -
09 жніўня 2017
9 жніўня, у дзень памяці святога велікамучаніка і ацаляльніка Панцеляімана, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Панцеляіманавым храме гарадскога пасёлка Мачулішчы Мінскага раёна.
падрабязна » -
Семінар для дзяжурных па храму і работнікаў царкоўных лавак адбыўся ў Бабруйску
09 жніўня 20177 жніўня па благаславенню епіскапа Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма на базе Бабруйскага епархіяльнага ўпраўлення адбыўся адукацыйны семінар для дзяжурных па храму і работнікаў царкоўных лавак.
падрабязна » -
Адбыўся паветраны хрэсны ход вакол Магілёва
09 жніўня 2017З нагоды 300-годдзя з дня нараджэння свяціцеля Георгія (Каніскага) быў здзейснены паветраны хрэсны ход вакол Магілёва, арганізаваны кіраўніком аддзела Магілёўскай епархіі па ўзаемадзеянню з Узброенымі сіламі протаіерэем Сергіем Лабадой і кіраўніком ДТСААФ Магілёўскай вобласці Аляксандрам Мазурам.
падрабязна » -
XV Адзігітрыеўскі хрэсны ход з Віцебска прыбыў на Смаленшчыну
08 жніўня 2017Для сустрэчы хрэснаходцаў на граніцу Беларусі і Расіі прыбылі: мітрапаліт Смаленскі і Дарагабужскі Ісідар, архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый, старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы епіскап Любярэцкі Серафім, епіскап Рослаўльскі і Дзеснагорскі Мялецій.
падрабязна » -
Злёт дзяцей з прытулкаў і дзіцячых дамоў сямейнага тыпу прайшоў у Салтанаўшчыне
08 жніўня 2017З 4 па 6 жніўня на тэрыторыі прыхода храма Святой Жыццепачатнай Троіцы аграгарадка Салтанаўшчына Нясвіжскага раёна прайшоў злёт дзяцей з прытулкаў і дзіцячых дамоў сямейнага тыпу.
падрабязна » -
Епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый наведаў дзіцячы палатачны лагер
08 жніўня 2017Епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый наведаў дзіцячы праваслаўны намётавы лагер, арганізаваны прыходам храма святых апосталаў Пятра і Паўла горада Астравец.
падрабязна » -
У Гомельскай епархіі адбыўся моладзевы музычны фестываль «Христос посреде нас»
07 жніўня 20175-6 жніўня па благаславенню епіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана ў вёсцы Цяруха на падвор'і Нікольскага мужчынскага манастыра прайшоў моладзевы музычны фестываль «Хрыстос пасярод нас».
падрабязна » -
Удзельнікі злёту моладзі Гродзенскай епархіі ўзнеслі сумесную малітву за архіерэйскай Літургіяй
07 жніўня 20176 жніўня, у Нядзелю 9-ю пасля Пяцідзесятніцы, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій здзейсніў Бажэственную літургію ў храме Праабражэння Гасподняга гарадскога пасёлка Сапоцкін. За богаслужэннем маліліся ўдзельнікі злёту моладзі Гродзенскай епархіі. Удзел у Літургіі з'яўляецца кульмінацыяй злёту і выказвае адзінства ў Хрысце ўсіх яго ўдзельнікаў.
падрабязна » -
Археолагі знайшлі манастырскую пячатку прападобнай Еўфрасінні Полацкай
07 жніўня 2017У ходзе рэстаўрацыйна-археалагічных работ ля паўднёвай сцяны Спаса-Праабражэнскага храма Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра была знойдзена пячатка прападобнай Еўфрасінні XII стагоддзя.
падрабязна »