Дабрачынная акцыя «Кніга ў падарунак бібліятэцы» прайшла ў Мінскай духоўнай акадэміі

16 кастрычніка 2017

bibl-minda.jpg

Бібліятэка Мінскай духоўнай акадэміі правяла дабрачынную акцыю «Кніга ў падарунак бібліятэцы». Акцыя стартавала 15 верасня бягучага года, у Дзень бібліятэк, і завяршылася 15 кастрычніка. Дзякуючы бязвыплатнай перадачы літаратуры ад арганізацый і прыватных асоб у ходзе акцыі фонд бібліятэкі стаў большым на 450 розных выданняў навукова-багаслоўскага, царкоўна-гістарычнага, мастацкага характару.

Найбольш актыўнымі ўдзельнікамі акцыі сталі:
• праваслаўная інтэрнэт-крама «Святло Фавора» у асобе дырэктара І. В. Новікава;
• сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў;
• МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла» ў асобе старшыні свяшчэнніка Святаслава Рагальскага.

Сярод найбольш цікавых і каштоўных выданняў, якія паступілі ў бібліятэку – шматтомнае выданне прафесара В. В. Болатава «Лекцыі па гісторыі Старажытнай Царквы», Новы Запавет з каментарыямі і дадаткамі брусэльскага выдання, XLV том «Праваслаўнай энцыклапедыі» з артыкуламі пра Мінскую духоўную акадэмію і Мінскую епархію, «Рымскі Дыпціх» Рыгора Барадуліна з аўтографам аўтара і многія іншыя.

Адміністрацыя Мінскай духоўнай акадэміі і калектыў бібліятэкі выказваюць шчырую падзяку ўсім, хто прыняў удзел у акцыі і ўнёс свой уклад у фарміраванне бібліятэчнага фонду.

МінДА / Church.by