-
31 снежня 2022
З 25 снежня па 11 студзеня на Лідчыне праходзіць сумесная акцыя Лідскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы і Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы «Каляды без абортаў». У гэтыя дні ў храмах будуць здзяйсняцца малебны, пройдуць тэматычныя мерапрыемствы, сустрэчы і відэалекторыі ў школах.
падрабязна » -
Мінская духоўная семінарыя і Баранавіцкі краязнаўчы музей арганізавалі выстаўку «Святло веры»
29 снежня 2022У экспазіцыі прадстаўлены экспанаты з фондаў царкоўна-археалагічнага музея Мінскай духоўнай семінарыі і Баранавіцкага краязнаўчага музея, якія ўключаюць старадрукаваныя царкоўныя кнігі, прадметы царкоўнага начыння і ўборы.
падрабязна » -
29 снежня 2022
27 снежня 2022 года па благаславенню Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, кіраўніка Слуцкай епархіі, у горадзе Салігорску адбыўся першы епархіяльны Калядны турнір па міні-футболе «Віфлеемская зорка» сярод каманд нядзельных школ Слуцкай епархіі.
падрабязна » -
Выдавецтва Мінскай духоўнай семінарыі выпусціла кнігу ўспамінаў А. К. Шалькевіча (1908-1992)
27 снежня 202225 снежня 2022 года выдавецтва Мінскай духоўнай семінарыі выпусціла кнігу «Успаміны келейніка пра мітрапаліта Антонія (Мельнікава)». Аўтарам мемуараў з'яўляецца выпускнік Мінскай духоўнай семінарыі Адам Канстанцінавіч Шалькевіч (1908-1992), які на працягу дваццаці двух гадоў з'яўляўся бліжэйшым супрацоўнікам мітрапаліта Антонія (Мельнікава). У сваіх успамінах Адам Канстанцінавіч не толькі перадаў ўражанні ад штодзённых зносін з мітрапалітам Антоніем, але і адлюстраваў кантэкст царкоўнага жыцця 1950-1980-х гг. Выданне адрасавана гісторыкам, краязнаўцам, выкладчыкам духоўных і свецкіх навучальных устаноў, студэнтам, навучэнцам, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі канфесійнай гісторыі і гісторыяй духоўнай адукацыі.
падрабязна » -
25 снежня 2022
25 снежня 2022 года, у дзень памяці свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Барысаўскай епархіі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме Мінскай іконы Божай Маці горада Смалявічы, ніжні прыдзел якога асвячаны ў гонар свяціцеля.
падрабязна » -
23 снежня 2022
21 снежня 2022 года былі праведзены два пасяджэнні Аб'яднанай доктарскай дысертацыйнай радзе Маскоўскай духоўнай акадэміі, Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі, Мінскай духоўнай акадэміі і Стрэчанскай духоўнай акадэміі, на якіх адбыліся абароны дзвюх багаслоўскіх доктарскіх дысертацый. Праца акадэмічнаай доктарскай дысрады праходзіла на базе Андрэеўскага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра горада Масквы — у актавай зале аспірантуры Маскоўскай духоўнай акадэміі.
падрабязна » -
22 снежня 2022
5 снежня 2022 года ў духоўна-асветніцкім цэнтры «Святадухаўскі» Аляксандра-Неўскай лаўры ў горадзе Санкт-Пецярбургу адкрыўся XVI Міжнародны фестываль хрысціянскага кіно «Неўскі Дабравест». Дыпломамі ўдзельнікаў фестывалю былі адзначаны карціны «Сямейныя партрэты. Мастак і яго муза» рэжысёра Анастасіі Кабзаровай і «Служэнне. Матушка Марфа і яе дзеці» рэжысёра Валерыя Шышова.
падрабязна » -
Адбылося адкрыццё IV Калядных адукацыйных чытанняў Мінскай мітраполіі
20 снежня 202220 снежня 2022 года ў Доме культуры горада Барысава адбылося ўрачыстае адкрыццё IV Калядных адукацыйных чытанняў Мінскай мітраполіі, напярэдадні якіх днём раней секцыйныя пасяджэнні прайшлі ў Барысаве, Жодзіне, Маладзечне, Слуцку, Салігорску. Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Мінская мітраполія Беларускай Праваслаўнай Царквы і Мінскі абласны выканаўчы камітэт.
падрабязна » -
19 снежня 2022
У духоўна-асветніцкай праграме «Дакрананне да святла» на тэлеканале СТВ выйшла інтэрв'ю намесніка старшыні Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ Алега Лепешанкова з протадыяканам Паўлам Бубновым, выкладчыкам Мінскай духоўнай акадэміі і Мінскай духоўнай семінарыі, кандыдатам багаслоўя. Айцец Павел уваходзіў у склад творчай групы па падрыхтоўцы факсімільнага выдання Жыровіцкага Евангелля XVI стагоддзя, якое нядаўна было адзначана галоўным прызам конкурсу «Асвета праз кнігу» Выдавецкай рады РПЦ.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстасці з нагоды актавага дня Мінскага духоўнага вучылішча
17 снежня 202217 снежня 2022 года, у дзень памяці прападобнага Іаана Дамаскіна, нябеснага апекуна мінскага духоўнага вучылішча, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме прыхода ў гонар іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» горада Мінска.
падрабязна » -
15 снежня 2022
15 снежня 2022 года пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у рамках VIII Беларускіх Калядных чытанняў адбылося пасяджэнне манаскай секцыі «Узыходжанне духу. 1030 гадоў Праваслаўя на Беларускіх землях».
падрабязна » -
13 снежня 2022
З 12 па 28 снежня 2022 года на сайце РУП «Белпошта» праходзіць конкурс «Лепшая паштовая марка Рэспублікі Беларусь 2022 года», у якім прадстаўлены паштовы блок «1030-годдзе Праваслаўя на Беларускіх землях», падрыхтаваны з удзелам Беларускай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
12 снежня 2022
У ходзе гутаркі абмяркоўваліся перспектывы ўзаемадзеяння Мінскай і Смаленскай мітраполій, а таксама духоўных семінарый.
падрабязна » -
06 снежня 2022
Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел прадстаўнікі 197 епархій Рускай Праваслаўнай Царквы, на II (выніковы) этап паступіла 2 700 работ.
падрабязна » -
04 снежня 2022
4 снежня 2022 года, у свята Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме святой праведнай Сафіі Слуцкай у горадзе Мінску.
падрабязна »