Выдадзена кніга архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Антонія «Ад смутку да радасці»

17 снежня 2025

top.jpg

У выдавецтве «Астер Плюс» (Расія, горад Перм) выйшла кніга архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Антонія (Дароніна) «Ад смутку да радасці». Выданне аб'ёмам 432 старонкі рэкамендавана да публікацыі Выдавецкай радай Беларускай Праваслаўнай Царквы і прымеркавана да 125-годдзя Гродзенскай епархіі.

У кнігу ўвайшлі пропаведзі, прамоўленыя архіепіскапам Антоніем у 2021-2024 гадах, пачынаючы з першага дня яго архіпастырскага служэння ў Гродзенскай і Ваўкавыскай епархіі. Матэрыялы ахопліваюць шырокае кола тэм — ад царкоўных святаў і евангельскіх падзей да пытанняў, звязаных з жыццём сучаснага чалавека, сямейнымі адносінамі і выхаваннем дзяцей.

У сваіх прапаведзях уладыка Антоній даступнай і зразумелай мовай раскрывае складаныя багаслоўскія тэмы і жыццёвыя сітуацыі, абапіраючыся на Свяшчэннае Пісанне, святаайцоўскую спадчыну і ўласны пастырскі вопыт. Асобны раздзел выдання прысвечаны праваслаўнай традыцыі памінання памерлых. У кожнай пропаведзі прыводзяцца павучальныя прыклады з жыццяў святых, царкоўнай літаратуры і пастырскай практыкі.

Кніга «Ад смутку да радасці» адрасавана шырокаму колу чытачоў і можа быць карысная як святарам, так і міранам, якія цікавяцца духоўным жыццём і царкоўным вучэннем.

orthos.org / Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok