Архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан здзейсніў асвячэнне храма ў гонар свяціцеля Васілія Вялікага ў горадзе Жлобіне
25 снежня 202525 снежня 2025 года, у дзень памяці свяціцеля Спірыдона, епіскапа Трыміфунцкага, архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан у саслужэнні епіскапа Барысаўскага і Мар'інагорскага Амвросія здзейсніў асвячэнне храма ў гонар свяціцеля Васілія Вялікага ў горадзе Жлобіне, а затым узначаліў у новаасвячоным храме Бажэственную літургію.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Афанасій Сакалоў, сакратар Гомельскай епархіі протаіерэй Георгій Алампіеў, благачынны Жлобінскай акругі протаіерэй Аляксей Сматрыцкі, настаяцель прыхода іерэй Вячаслаў Рабіца і духавенства епархіі.
На Бажэственнай літургіі маліліся ігуменні манастыроў Гомельскай епархіі: ігумення Іаана (Ярэц) з сёстрамі Успенскага жаночага манастыра вёскі Казімірава і ігумення Архелая (Новікава) з сёстрамі Іаана-Кармянскага жаночага манастыра вёскі Карма.
На малым уваходзе, зважаючы на руплівую працу на карысць Царквы Хрыстовай, свяшчэннаслужыцелі былі адзначаны богаслужбова-іерархічнымі ўзнагародамі: настаяцель прыхода храма свяціцеля Васілія Вялікага горада Жлобіна іерэй Вячаслаў Рабіца ўдастоены права нашэння нагруднага крыжа з упрыгожваннямі, клірык прыхода іерэй Андрэй Ісаеў удастоены права нашэння камілаўкі.
За Літургіяй былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб аднаўленні міру.
За богаслужэннем па благаславенню Высокапраасвяшчэннейшага архіепіскапа Сцяфана епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Амвросій здзейсніў дыяканскую хіратонію іпадыякана Дыянісія Няздзвецкага.
Па заканчэнні богаслужэння быў здзейснены хрэсны ход.
Архіепіскап Сцяфан звярнуўся да духавенства і прыхаджан храма з архіпастырскім словам.
Яго Высокапраасвяшчэнства падзякаваў настаяцелю, ахвярадаўцам і ўсім працаўнікам за ўдзел у будаўніцтве храма. Дабрачынцам і актыўным прыхаджанам былі ўручаны епархіяльныя медалі і архіерэйскія граматы.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,
сацсетках Instagram, ВКонтакте,
Facebook і "Одноклассники",

