Працягваецца прыём заявак на конкурс дзіцячых малюнкаў, абвешчаны РУП «Белпошта» і Беларускай Праваслаўнай Царквой

25 ліпеня 2025

AhxfA7TuUAohn3kS.png

РУП «Белпошта» і Беларуская Праваслаўная Царква абвясцілі конкурс дзіцячых малюнкаў. На аснове работ пераможцаў будуць выраблены мастацкія паштоўкі.

Заяўкі можна падаць да 15 верасня 2025 года ў трох намінацыях:

«Рэлігійныя хрысціянскія святы» («Ражджаство Хрыстова. Традыцыі свята Каляд», «Хрышчэнне Гасподняе. Богаяўленне», «Уваскрасенне Хрыстова — Пасха Гасподняя»),

«Праваслаўнае краязнаўства і духоўная культура» («Праваслаўныя падзвіжнікі і святыя Беларускай зямлі», «Прыгажосць праваслаўных храмаў і святых месцаў малой радзімы», «Дзень праваслаўнай кнігі. Дзень беларускага пісьменства»,

«Гістарычная памяць і сямейныя каштоўнасці» («Пакроў Прасвятой Багародзіцы. Дзень маці. Дзень бацькі. Дзень сям'і», « Дзень Перамогі. Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Дзень міру. Радаўніца — дзень асаблівага памінання спачылых продкаў», «Божы свет вакол нас. Міжнародны дзень міру. Малітва за мір»).

У конкурсе могуць удзельнічаць дзеці ва ўзросце ад 9 да 15 гадоў (уключна). Прымаюцца малюнкі, выкананыя алоўкамі, фарбамі, маркерамі на паперы для малявання фармату А4. На малюнку не дапускаюцца надпісы. На адваротным баку малюнка павінны быць указаны: прозвішча, імя, імя па бацьку, узрост аўтара, назва малюнка, кароткае апісанне ідэі малюнка, у выпадку малюнка архітэктурных помнікаў — іх назвы.

Вынікі конкурсу будуць размешчаны 6 кастрычніка 2025 года на афіцыйных інтэрнэт-парталах і ў сацыяльных сетках арганізатараў.

З умовамі правядзення конкурсу можна азнаёміцца па спасылцы для спампапавання

Заяўку на ўдзел, запоўненую бацькам або законным прадстаўніком, згоду на апрацоўку персанальных дадзеных дзіцяці і запоўненую настаўнікам згоду на апрацоўку сваіх персанальных дадзеных накіроўвайце на адрас выдавецкага цэнтра «Марка» РУП «Белпошта»: пр. Незалежнасці, 10, 220050, г. Мінск.

Запоўніць заяўку на ўдзел у конкурсе.

belpost.by / Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok