Епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый удастоены звання ганаровага грамадзяніна Лідчыны

05 ліпеня 2026

top.jpg

3 ліпеня 2026 года на Кургане Неўміручасці ў Лідзе адбыўся ўрачысты мітынг. Прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў, вайскоўцы, моладзь і жыхары горада ўшанавалі памяць продкаў, дзякуючы якім існуе незалежная Рэспубліка Беларусь. У мітынгу прынялі ўдзел епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый і выконваючы абавязкі благачыннай Лідскай акругі протаіерэй Расціслаў Лямачка.

Епіскап Парфірый звярнуўся да ўсіх прысутных з віншавальным словам. Уладыка адзначыў, што любіць сваю зямлю, клапаціцца пра яе — наш хрысціянскі абавязак. «З удзячнасцю мы ўспамінаем усіх, хто абараняў, бярог і апрацоўваў наш край. Хачу пажадаць усім, хто працуе на карысць роднай зямлі Божага благаславення, сіл і здароўя на шматлікія гады!»

Падчас мітынгу прысутныя ўшанавалі загінуўшых у гады ваеннага ліхалецця хвілінай маўчання, усклалі кветкі і вянкі да мемарыяла.

Затым на Дажыначнай плошчы адбылося ўшанаванне ганаровых грамадзян Лідчыны. Сёлета рашэннем Лідскага раённага выканаўчага камітэта званне ганаровага грамадзяніна Лідчыны прысвоена епіскапу Лідскаму і Смаргонскаму Парфірыю і дырэктару СЗАТ «Ліпласт-СПб» Ігару Міхайлавічу Рышкевічу.

Ад імя ганаровых грамадзян з словам у адказ выступіў епіскап Парфірый. Архіпастыр падзякаваў за аказаны гонар і ўвагу і адзначыў рознабаковую дзейнасць святароў, міран і многіх неабыякавых людзей на карысць свайго краю. «У першую чаргу я ўспрымаю яго як прызнанне працы ўсяго духавенства нашай епархіі, вернікаў і ўсіх неабыякавых людзей, якім неабыякавы лёс Царквы», — адзначыў епіскап Парфірый.

Лідская епархія / Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok