У Полацку адбыўся першы праваслаўны форум «Духоўная сіла беларускай жанчыны»

13 чэрвеня 2026

01.jpg12 чэрвеня 2026 года ў Полацкім дзяржаўным універсітэце імя прападобнай Еўфрасінні Полацкай адбыўся першы праваслаўны форум «Духоўная сіла беларускай жанчыны», які быў арганізаваны Сінадальным аддзелам Беларускага Экзархату па культуры і царкоўным мастацтве і Беларускім саюзам жанчын. Падзея аб'яднала каля 160 удзельніц з Віцебскай і Мінскай абласцей.

03.jpg

Мерапрыемству папярэднічалі адкрыццё музейнай экспазіцыі духоўнага цэнтра Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра, цырымонія гашэння прысвечанага 865-годдзю стварэння Крыжа прападобнай Еўфрасінні паштовага блока «Спадчына прападобнай Еўфрасінні Полацкай», а таксама экскурсія па Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры, падчас якой удзельніцы мерапрыемства пазнаёміліся з гісторыяй і святынямі абіцелі.

Адкрыла форум старшыня ГА «Беларускі саюз жанчын» Вольга Шпілеўская.

Ігумення Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ігумення Еўдакія выступіла перад удзельнікамі форуму з дакладам на тэму «Любоў да зямной Айчыны як плён духоўнага жыцця прападобнай Еўфрасінні Полацкай». У сваёй прамове ігумення Еўдакія расказала, як святая Еўфрасіння ўсім сваім жыццём явіла кожнаму з нас прыклад суцэльнай, глыбокай і дзейснай любові да Айчыны. Матушка Еўдакія таксама адказала на пытанні ўдзельніц форуму і падзялілася шматлікімі цудамі, якія адбываюцца сёння па малітвах да Прападобнай Еўфрасінні.

04.jpg

Выступленне старшыні грамадскай дабрачыннай арганізацыі  «Цэнтр падтрымкі сям'і і мацярынства «Матуля» Веранікі Сярдзюк было прысвечана прыкладам беларускіх жанчын-падзвіжніц у падтрымцы сямейных каштоўнасцяў.

Старшыня Сінадальнага аддзела Беларускага Экзархату па культуры і царкоўным мастацтве, дырэктар Мінскага духоўнага вучылішча протаіерэй Іаан Задаражын выступіў на тэму «Выгаранне на працы і ў сям'і: духоўныя прычыны. Вопыт пераадолення ў спадчыне святых айцоў». 

Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok