Навигатор: Новости

 Выйшаў з друку “Беларускі праваслаўны каляндар” на 2011 год.

23 декабря 2010

Выйшаў з друку “Беларускі праваслаўны каляндар” на 2011 год.

Традыцыйна Каляндар складаецца з месяцаслова, іменаслова і тэматычных дадаткаў. Асаблівасцю сёлетняга года стала ўключэнне ў пералік беларускіх святых свяшчэннамучаніка Аляксія, прасвітара Лельчыцкага (памяць 20 кастрычніка), праслаўленага сёлета ў Тураўскай епархіі.

У дадатку да Календара змешчаны матэрыял, прымеркаваны да кананізацыі прападобнага Лявонція, архімандрыта Віленскага (+1620), вядомага асветніка і прапаведніка. У перакладзе на сучасную беларускую мову надрукавана яго пропаведзь – Слова на Праабражэнне Госпада і Спаса нашага Іісуса Хрыста.

Другі раздзел Дадатка прысвечаны 80-годдзю памяці мітрапаліта Мінскага і Беларускага Мелхіседэка Паеўскага (1879—1931), які ва ўмовах усеагльнага разладу 1920-х гадоў імкнуўся захаваць адзінства Царквы і зберагчы паству,

Заключны тэматычны раздзел прысвечаны народнаму ўшанаванню Божае Маці. Прыводзяцца звесткі пра шанаваныя іконы Божае Маці, якія былі яўлены на нашай зямлі як у глыбокай старажытнасці, так і ў больш познія часы.

Лідзія Кулажанка