Навигатор: Новости

Пераклады Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы размешчаны у Інтэрнэце

04 октября 2011

На сайце Свята-Петра-Паўлаўскага сабора горада Мінска у раздзеле “Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў” размешчаны пераклады Свяшчэннага Пісання, богаслужбовых тэкстаў і малітваслова, зробленыя Біблейскай камісіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы.

З кніг Свяшчэннага Пісання перакладзены чатыры Евангеллі, Дзеянні Апосталаў, Саборныя Пасланні, а таксама Пасланне святога Апостала Паўла да Рымлян. Цяпер Біблейская камісія завяршае пераклад 1-га Паслання да Карынфян.

Некаторыя богаслужбовыя тэксты і раздзелы з малітваслова выкладзены таксама ў MP3 фармаце.

Пры неабходнасці можна выкарыстаць пераклады на беларускую мову чынапаследаванняў Хрышчэння і Вянчання, размешчаныя на сайце.

Акрамя Пісання, богаслужбовых тэкстаў і малітваслова, на сайце можна знайсці пераклады трапароў, кандакоў і задастойнікаў двунадзесятых святаў; трапароў і кандакоў беларускім святым; жыція беларускіх святых і нататкі па царкоўнай гісторыі; інфармацыю пра беларускамоўныя рэлігійныя выданні Брацтва.