Навигатор: Новости

Факсіміле Слуцкага Евангелля перададзена Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

16 декабря 2010

15 снежня 2010 г. у канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы факсімільнага выдання Слуцкага Евангелля ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Шэраг асобнікаў факсіміле Слуцкага Евангелля былі перададзены таксама буйнейшым бібліятэкам краіны.

Арганізатары мерапрыемства, якое праходзіць у рамках праекта «Вяртанне святынь», — Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларуская Праваслаўная Царква, Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Удзел у мерапрыемстве бралі камерны духоўны тэатр Цэнтра праваслаўнай культуры «Спадарожнік хрысціяніна» і вакальны мужчынскі ансамбль «Благовест» Выдавецтва Беларускага Экзархата.