«Зробім!» — прыхаджане мінскага храма абраза Божай Маці «Няўпіўная Чаша» прынялі ўдзел у экалагічным суботніку

09 ліпеня 2019

top.jpg

6 ліпеня 2019 года ў Мінску прайшла сустрэча па ачыстцы ўнікальнай зялёнай зоны горада ад смецця.

Арганізатарам мерапрыемства стала парафіянка і пеўчая храма іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша» Любоў Мароз — чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй і валанцёр.

Удзельнікамі суботніка сталі неабыякавыя гараджане, якія прынялі добраахвотнае рашэнне ўнесці свой уклад у «выратавальную аперацыю», якая праходзіла ў зялёнай зоне знакамітай Сляпянскай воднай сістэмы працягласцю ў 22 км. Падобных зялёных зон няма не толькі ў Беларусі, але і на ўсёй постсавецкай прасторы. Уражвае і колькасць каскадаў — 13.

Для «выратавання» быў абраны куток самага доўгага мінскага парку, які, на жаль, застаўся безназоўным на сучасных картах горада.

Мерапрыемства ўключала ў сябе не толькі працоўны суботнік, але і невялікі экскурс па гісторыі мясцовасці ў выглядзе віктарыны, па выніках якой удзельнікі атрымалі заслужанае ўзнагароджанне — памятныя налепкі «знаўца Сляпянкі».

Church.by