Выпушчаны памятны знак з нагоды 30-годдзя адраджэння Мінскай духоўнай семінарыі

19 верасня 2019

555.jpg

16 верасня 2019 года Мінскай духоўнай семінарыяй па благаславенню рэктара архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя быў выпушчаны памятны знак, прысвечаны 30-годдзю адраджэння дзейнасці семінарыі.

Памятны знак уяўляе сабой манету дыяметрам 50 мм, пакрытую гальванічным срэбрам. Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс: у цэнтры — выкананая ў іканапісным стылі рэльефная выява нябесных заступнікаў Мінскай духоўнай семінарыі і надпіс па крузе «СВЯТИТЕЛИ ВАСИЛИЙ ВЕЛИКИЙ, ГРИГОРИЙ БОГОСЛОВ И ИОАНН ЗЛАТОУСТ».

Рэверс: уверсе па крузе надпіс «МИНСКАЯ ДУХОВНАЯ СЕМИНАРИЯ», унізе «1989-2019». У цэнтры надпіс: «30 лет со дня возрождения».

Памятныя знакі будуць уручацца выкладчыкам семінарыі і ўдзельнікам урачыстасцяў, прысвечаных 30-годдзю адраджэння навучальнай установы.

444-1.jpg

Сучасная Мінская духоўная духоўная семінарыя, размешчаная на тэрыторыі Жыровіцкага Успенскага мужчынскага манастыра, узводзіць сваю гістарычную пераемнасьць да дзвюх багаслоўскіх навучальных устаноў. Першай з іх з'яўляецца дарэвалюцыйная Мінская духоўная семінарыя, адкрытая ў 1785 годзе пры Слуцкім Свята-Троіцкім манастыры, якая затым пераехала ў горад Мінск і была закрыта ў 1918 годзе. Другой з'яўляецца Літоўская духоўная семінарыя, адкрытая ў 1828 годзе будучым мітрапалітам Літоўскім і Віленскім Іосіфам (Сямашкам) (1868) пры Жыровіцкай абіцелі з мэтай выхавання ўніяцкіх святароў у духу паважлівай папашаны да візантыйска-рускай духоўнай традыцыі. Шмат у чым дзякуючы дзейнасці мітрапаліта Іосіфа і яго паплечнікаў з Літоўскай духоўнай семінарыі ў 1839 годзе на Полацкім царкоўным саборы адбылося ўз'яднанне ўніятаў з Рускай Праваслаўнай Царквой.

Першае адраджэнне Мінскай духоўнай семінарыі адбылося ў 1947 годзе, калі на тэрыторыі Жыровіцкага манастыра зноў была адкрыта духоўная навучальная ўстанова. Узмацненне жорсткасці савецкай антырэлігійнай палітыкі прывяло да закрыцця семінарыі ў 1963 годзе. Афіцыйнае адраджэнне Мінскай духоўнай семінарыі адбылося 16 верасня 1989 года, а ў пачатку кастрычніка таго ж года пачаліся вучэбныя заняткі.

МінДС / Church.by